Уласным вопытам вакцынацыі дзеляцца бярэзінскія медыкі

Некаторыя медыцынскія работнікі райбальніцы ўжо прайшлі вакцынацыю, першы этап. Мы вырашылі пацікавіцца, якое іх самаадчуванне, чаму вырашылі зрабіць прышчэпку і як рыхтаваліся да яе?

Дзмітрый ЦІТОЎ, урач-кардыёлаг:

— Многія ўпэўнены, што “карона” абыдзе. Альбо калі “падхопяць”, то захворванне пройдзе ў лёгкай форме. Так, ёсць шанц, што “карона” пройдзе ў лёгкай форме, але гэта ўсё роўна стрэс для арганізма, і ніхто дакладна не ведае, якія ўскладненні могуць узнікнуць пасля каранавіруснай інфекцыі.

Я сам перахварэў на карону. І магу з уласнага вопыту сказаць: гэта непрадказальная хвароба. Да мяне апошнім часам сталі звяртацца пацыенты, у якіх пасля інфекцыі з’явіліся праблемы з сэрцам…

Таму, калі прапанавалі прайсці вакцынацыю, адразу пагадзіўся. Чаму? Каб засцерагчы сябе, родных, калег ад захворвання. Так, масачны рэжым, сацыяльнае дыстанцыянаванне, апрацоўка рук антысептычнымі сродкамі — гэта дзейсныя метады прафілактыкі, але вакцынацыя – лепшая абарона.

Раю ўсім бярэзінцам, калі ёсць магчымасць, прайсці яе. Баяцца вакцынацыі не трэба. Тут, як і з “каронай”: чым менш панікі, тым лепш!

Мы праходзілі вакцынацыю ў Барысаве. «Спутник-V»- двухкампанентная вакцына, праводзіцца ў два этапы. Пакуль прайшлі толькі першы. Перад прышчэпкай нам вымяралі ціск, тэмпературу цела, узровень насычэння крыві кіслародам, правялі апытанне наконт самаадчування. Сама прышчэпка робіцца вельмі хутка (хвілін 5) і зусім не балюча. Ведаю, што пасля яе могуць узнікаць галаўны боль і слабасць, павышацца тэмпература. Я ж адразу пасля прышчэпкі – на працу. Ніякіх пабочных эфектаў не праявілася.

Валянціна БОЙНІЧАВА, медыцынская сястра аддзялення дзённага знаходжання:

— Я заўсёды “за” прышчэпкі. Абавязкова раблю кожны год ад грыпу. Бо ўпэўнена, што вакцынацыя – найлепшая прафілактыка любых захворванняў.

Нам, медыцынскім работнікам райбальніцы, прапанавалі прайсці вакцынацыю супраць каранавіруснай інфекцыі. Я, бясспрэчна, пагадзілася. Нават думкі не было, каб адмовіцца! І адна з першых з нашай райбальніцы зрабіла прышчэпку. Загадзя амаль не рыхтавалася. Алкагольных напояў не ўжываю – імкнуся весці здаровы лад жыцця. Настроіла сябе на пазітыўную хвалю. Ці хвалявалася? Ведаеце, не. Нас цэнтралізавана на транспарце адвезлі ў Барысаўскую райбальніцу. Там мы прайшлі першапачатковы агляд (вымералі тэмпературу цела, ціск, спыталіся пра самаадчуванне). Неабходна было толькі ўзяць з сабою выпіску з амбулаторнай карты.

Мы прайшлі першы этап вакцынацыі. Праз 21 дзень зноў паедзем, каб атрымаць другі кампанент вакцыны. Прышчэпку робяць у верхнюю частку рукі – гэта не балюча і вельмі хутка. Затым яшчэ хвілін 30 знаходзіліся пад наглядам медыцынскіх работнікаў. Самаадчуванне было станоўчым. Ніякіх пабочных эфектаў не праявілася.

Чаму вырашыла зрабіць прышчэпку? Каб зберагчы сваё здароўе. Увогуле, на маю думку, усім людзям працаздольнага ўзросту неабходна праходзіць вакцынацыю, каб выпрацаваўся калектыўны імунітэт. А медработнікам, дык увогуле, усім абавязкова неабходна прайсці вакцынацыю. Падчас пандэміі ў нас не стала менш пацыентаў. Я, на шчасце, не хварэла на каранавірусную інфекцыю. Думаю, усё дзякуючы пазітыўнаму настрою і бездакорнаму выкананню ўсіх прафілактычных нормаў. Так, складана працаваць у сродках індывідуальнай аховы, але менавіта яны зберагаюць нас. Таму раю ўсім бярэзінцам захоўваць масачны рэжым і, як толькі будзе магчымасць, зрабіць прышчэпку.

Юлія Букель.

Уласным вопытам вакцынацыі дзеляцца бярэзінскія медыкі: 2 комментария

  • 11 февраля 2021 в 10:34
    Permalink

    За ответом мы обратились к главному врачу Березинской ЦРБ Кристине Крук:
    — Инфекционный госпиталь на базе Березинской ЦРБ будет функционировать до 12 февраля. Дальше пациенты с вероятными и подтверждёнными случаями Covid-19 будут направляться на лечение в межрайонные отделения Минской области.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 9 февраля 2021 в 19:33
    Permalink

    Спасибо за информацию! А госпиталь ещё есть?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *