Унікальны ордэн нашага земляка

Упершыню ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга быў устаноўлены ў РСФСР у снежні 1920 года для ўзнагароджвання працоўных за заслугі ў галіне вытворчасці, дзяржаўнай і грамадскай дзейнасці, навукі, культуры, літаратуры. Падобныя ордэны былі ўстаноўлены і ў саюзных рэспубліках былога Савецкага Саюза. 10 кастрычніка 1924 года пастановай Прэзідыума Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта і Савета Народных Камісараў БССР была прынята пастанова “Аб ордэне Працоўнага Чырвонага Сцяга БССР”. Праект знака ордэна распрацаваў мастак Генадзь Змудзінскі. 25 ліпеня 1925 года праект зацверджаны Прэзідыумам ЦВК БССР. Разам з ордэнам уручалася спецыяльная грамата, распрацаваная гэтым жа мастаком. Кампазіцыя ордэна была простай: на паўсагнутым шчыце сэрцападобнай формы, пакрытым чырвонай эмаллю, размяшчалася накладное зубчатае кола і чырвоная зорка. Па баках – чырвоны сцяг і залатыя каласы пшаніцы. У цэнтры зоркі – літары “СССР”. У ніжняй частцы — сякера і серп, што сімвалізавала саюз рабочага класа і сялянства. Унізе надпіс “Беларуская Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка”. У верхняй частцы ордэна выгравіраваны лозунг “Пралетарыі ўсіх краёў, злучайцеся!”

Працяг у нумары 39 газеты за 1 чэрвеня.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *