На Бярэзіншчыне пачаўся месячнік па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый

Ён пройдзе з 1 па 30 красавіка.
Адпаведным рашэннем райвыканкама зацверджаны і раённы план мерапрыемстваў месячніка, рэкамендавана правядзенне ў раёне суботнікаў 13 і 20 красавіка з максімальна эфектыўным удзелам работнікаў устаноў, арганізацый, прадпрыемстваў і ўсяго насельніцтва. Будуць вызначаны неабходныя аб’ёмы работ, працоўныя і матэрыяльныя рэсурсы, адказныя асобы за арганізацыю гэтых работ.
Асаблівая ўвага падчас месячніка будзе нададзена ліквідацыі несанкцыянаваных звалак, навядзенню парадку на тэрыторыях вытворчых і сацыяльных аб’ектаў, уздоўж дарог і ў лясных масівах, добраўпарадкаванню месцаў пахавання загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Сумеснымі намаганнямі мы зробім наш Бярэзінскі край больш прывабным, утульным і камфортным для сябе, сваіх дзяцей і ўнукаў. Таму не заставайцеся ўбаку і далучайцеся да агульнай справы на карысць роднай старонкі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *