Увага: конкурсы

ЮНІЁРСКІ — “КВІТНЕЙ, МОЙ ЛЕС”

Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь аб’яўляе аб правядзенні рэспубліканскага юніёрскага конкурсу “Квітней, мой лес”.
Праводзіцца ён для фарміравання беражлівых адносін да лесу і яго насельнікаў, прыцягнення ўвагі да праблем захавання прыродных рэсурсаў Рэспублікі Беларусь, падтрымкі дзейнасці школьных лясніцтваў, развіцця навыкаў лясной справы і папулярызацыі прафесіі лесавода.
Для ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца вучні школ і студэнты (да 20 гадоў) устаноў адукацыі, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку спецыялістаў лясной гаспадаркі.
Конкурс праводзіцца штогод у два этапы, з 20 красавіка па 20 мая і з 21 мая па 20 ліпеня, па трох намінацыях: “Устойлівае лесакіраванне”, “Экалогія лясных раслін”, “Экалогія лясных жывёл”.
Рэферат па выбранай тэме павінен утрымліваць тытульную старонку, анатацыю, увядзенне, апісанне метадаў, даследаванняў і атрыманых вынікаў, заключэнне, спіс літаратуры, дадатак.
Патэнцыяльныя канкурсанты маюць магчымасць прыняць удзел у Міжнародным юніёрскім лясным конкурсе і летняй праграме “Лясны падрост”.

СЯРОД СМІ

З мэтай умацавання ролі СМІ і блогераў у фарміраванні станоўчага іміджу лясной галіны, а таксама актывізацыі работы рэдакцый па ўсебаковым і аб’ектыўным асвятленні яе дзейнасці, Міністэрства лясной аспадаркі Рэспублікі Беларусь аб’явіла творчы конкурс на лепшае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі і сацыяльных сетках лясной тэматыкі і дзейнасці Міністэрства.
Конкурс пройдзе ў два этапы – абласны (з 5 лютага па 15 жніўня) і рэспубліканскі (з 16 жніўня па 6 верасня) і вызначыць пераможцаў у шасці намінацыях.
Агульныя крытэрыі ацэнкі матэрыялаў: актуальнасць, значнасць і глыбіня прапрацоўкі тэмы; нестандартныя спосабы падачы матэрыялаў; маляўнічасць фота і відэа; грамадскі рэзананс апублікаваных і выйшаўшых у эфір матэрыялаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *