Узнагароды, танцы, спевы, гумар, пачастункі… Што яшчэ было на першым свяце майстроў у Новінах?

У суботу, 25 ліпеня, на прыклубнай пляцоўцы Новінскага СДК упершыню наладзілі свята “Майстар на ўсе рукі”.

На яго былi запрошаны майстры з навакольных вёсак Новiны, Новай i Старой Падваложкi, Марцiянаўкі. Гэта – Пётр Ашуркевiч, Людміла Габар, Святлана Клімовіч, Яніна Клімовіч, Ніна Клiмовiч, Вікторыя Шуранава, Валянціна Пшанічнік, Валянціна Юдзянкова, Таццяна Прымак, Вольга Шах, Святлана Радзівонава, Настасся Благародная, Дзмітрый Богач, Паліна Богач, Аляксандра Пянкрат, Настасся Пянкрат, Вольга Верына, Наталля Верына, Галіна Путрык, Галіна Кіклевіч, Маргарыта Хаметшына.


Майстры прадставілi свае выставы работ у самых розных тэхніках: саломапляценне, вышыўка крыжыкам i гладдзю, алмазная вышыўка, бiсерапляценне, вязанне пруткамі i кручком, разьба па дрэве, пляценне кошыкаў, ткацтва паясоў, лялькі-траўнiцы, вырабы з мешкавiны i кавы, пляценне з папяровых трубачак і г.д.
Кожны з наведвальнікаў мог на свае вочы падзівіцца з майстэрства ўмельцаў, даведац-ца пра сакрэты рамяства, паспрабаваць свае здольнасці ў майстар–класе па ткацтве паясоў, набыць на выставе–продажы смачнае печыва і, вядома, паспяваць і патанцаваць з узорным фальклорным дзiцячым гуртом «Валошкi» i народным сямейным гульнёва-абрадавым гуртом «Радзiна».
— Кожны чалавек — па натуры мастак, толькі было б жаданне тварыць. Таму наша свята — гэта не толькі незабыўная сустрэча майстроў на ўсе рукі, —
падкрэсліла загадчыца Новінскага СДК Святлана Клімовіч, — яно раскрывае вочы на хараство, якое вакол нас, абуджае цікавасць да творчасці – гэта калі людзям па ланцужку перадаецца радасць і натхненне ад таго, хто стварае такія выдатныя і ўнікальныя рэчы.
Увогуле, лічаць удзельнікі свята, такія сустрэчы павінны ладзіцца рэгулярна, каб не знікала сувязь пакаленняў беларускіх майстроў, якая нам засталася ў спадчыну ад продкаў.

Мілана ТРАПЯНОК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *