Бярэзінцы згадваюць сваіх родных, якія прайшлі дарогамі вайны

3 ліпеня мы будем адзначаць 75-годдзе з Дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На жаль, з кожным годам застаецца ўсё менш і менш ветэранаў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Але памяць аб іх подзвігу заўсёды жыве ў сэрцах кожнага з нас, захоўваецца ў фотаздымках, гістарычнай літаратуры…
Сёння мы вырашылі пацікавіцца ў жыхароў Бярэзіншчыны, ці “апаліла” вайна іх сям’ю, ці “прайшоў” хтосьці з родных дарогамі вайны…

Дар’я ГЛІНІСТАЯ, жыхарка Беразіно:

— Мая бабуля Сафія, якой зараз 83 гады, і дзядуля Міхаіл (яго, на жаль, няма з намі) – дзеці вайны. Расказвалі нам з сястрой пра страшэнныя гады ліхалецця. Перажыўшы вайну, бабуля і дзядуля з упэўненасцю сцвярджалі, што галоўнае ў жыцці – гэта мірнае неба над галавой. Яны вучылі нас беражліва адносіцца да ежы, асабліва да хлеба. Зараз гэтаму ж я вучу сваю дачушку Сафію. Ёй, дарэчы, падабаецца вывучаць гісторыю Вялікай Айчыннай вайны. А мы ўсёй нашай дружнай сям’ёй заўсёды ўдзельнічаем і ў мерапрыемствах, прымеркаваных да 9 Мая і 3 ліпеня.

Уладзімір КАРАСЁЎ, працуе ў “Здравушка-мілк”:

— Для нашай сям’і і 9 Мая, і 3 ліпеня – вялікія, значныя святы. Два дзядулі Пятры ваявалі, былі паранены, але вярнуліся жывымі з той жудаснай вайны. Памяць пра іх подзвіг, пра нашых землякоў, што змагаліся за Перамогу, жыве ў нашых сэрцах.

 

Працяг чытайце ў № 37 газеты за 25 мая.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *