Віншавальная паштоўка работнікам будаўнічай галіны ад Бярэзінскага райвыканкама

ПАВАЖАНЫЯ РАБОТНІКІ БУДАЎНІЧАЙ ГАЛІНЫ РАЁНА!

Віншуем вас з прафесійным святам – Днём будаўніка!
Ваша прафесія заўсёды запатрабаваная ў грамадстве, карыстаецца заслужанай павагай, нясе ў сабе стварэнне і прыгажосць.
На працягу апошніх гадоў у Бярэзінскім раёне нарошчваюцца аб’ёмы жыллёвага будаўніцтва, вядуцца будаўніцтва і рэканструкцыя сельскагаспадарчых аб’ектаў, развіваецца дарожна-будаўнічая галіна. Прафесіяналізм лепшых работнікаў, укараненне новых тэхналогій і матэрыялаў, пастаяннае абнаўленне метадаў работы дазваляюць вам дасягаць добрых вынікаў.
Жадаем усім моцнага здароўя, асабістага шчасця, святочнага настрою, далейшых поспехаў у прафесійнай дзейнасці.

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *