Віншаванне бярэзінскім католікам з нагоды Божага Нараджэння

24 снежня ў кожным каталіцкім доме збіраецца ўся сям’я, каб за вігільнаю вячэраю вітаць прыходзячага ў свет Хрыста. Больш за дзве тысячы гадоў таму Бог стаў чалавекам, каб быць адным з нас, падзяляць нашыя цяжкасці і радасці.

І як тады Марыя дала свету Збаўцу, нарадзіўшы Яго ў бэтлеемскай стаенцы, так і сёння людзі могуць атрымаць новую надзею на духоўнае адраджэнне.

Жадаю святочнай радасці, міру, спакою, дабрабыту на ўвесь калядны час і ў новым 2021 годзе ўсім вам, браты ісёстры!
З павагай, пробашч касцёла Маці Божай Міласэрнасці г. Беразіно кс. Андрэй Фёдараў.

Фота Алены Громавай.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *