Віншаванне з 75 гадавінай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

Паважаныя жыхары Бярэзінскага раёна!
Дарагія ветэраны!

Віншуем вас з 75 гадавінай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне!

Гэтае свята бясконца дорага беларускаму народу, які разам з мільёнамі савецкіх людзей адстаяў у гэтай вайне суверэнітэт сваёй краіны, унёс вырашальны ўклад у вызваленне Еўропы і ўсёй планеты ад фашысцкага прыгнёту.
Змучаная, але непакораная Беларусь, дзякуючы выключнай мужнасці і самаахвярнасці ўсяго насельніцтва, ператварылася для захопнікаў у непрыступную крэпасць.
Беларускі народ не схіліў галовы перад акупантамі і разам
з іншымі брацкімі народамі Савецкага Саюза стаў перамож-цам у гэтай самай жорсткай і кровапралітнай вайне ХХ стагоддзя.
Мы заўсёды будзем шанаваць подзвіг тых, хто гераічна змагаўся на франтах, працаваў у тыле, аднаўляў краіну ў пасляваенныя гады. Нізкі паклон усім, хто набліжаў Вялікую Перамогу!
Ветэраны — галоўныя героі вялікага Дня Перамогі. Іх подзвіг прадвызначыў мірнае, годнае жыццё для многіх пакаленняў. Даў нам магчымасць ствараць і смела ісці наперад.
Моцнага вам здароўя, дарагія землякі, дабрабыту і мірнага неба над галавой! Са святам! З Днём Вялікай Перамогі!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Раённы савет ветэранаў.
Ігар ЛАЎРЫНЕНКА,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *