Віншаванне з юбілеем прымае ветэран вайны
Сёння Мінскай вобласці 83 гады! А ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Мікалаю Ульянаву – 95! З такім значным юбілеем яго завіталі павіншаваць намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Навіцкі, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы культуры і па справах моладзі райвыканкама Валерыя Карэцкая.
Нягледзячы на паважаны ўзрост, Мікалай Васільевіч бадзёры. У цудоўным настроі, з усмешкай сустракаў . Быў рады, што пра яго не забыліся. Вось што значыць, “баявая загартоўка”. А яшчэ – падтрымка, любоў, клопат робат. У Мікалая Васільевіча 2 дзяцей, чацвёра ўнукаў і 8 праўнукаў.
Уладзімір Міхайлавіч пажадаў Мікалаю Васільевічу, вядома ж, моцнага здароўя, дабрабыту, доўгіх гадоў жыцця. І ўручыў падзячнае пісьмо ад райвыканкама!
Падрабязней пра юбіляра чытайце ў адным з нумароў газеты.
Фота Юліі БУКЕЛЬ.