Віншаванні і пажаданні гучалі ў адрас бярэзінскіх ветэранаў у Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

3 ліпеня гучалі віншаванні і самыя найлепшыя пажаданні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у адрас ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны ад імя Бярэзінскага раённага выканаўчага камітэта.

Віншаванні прымае Сцяпан Буракоў

Так, да Васілія Карпінскага, Сцяпана Буракова, Галіны Магілка завіталі намеснік старшыні Бярэзінскага райвыканкама Уладзімір Навіцкі і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галіна Сакалоўская.
Пра баявыя подзвігі Васілія Кандрацьевіча, Сцяпана Аляксеевіча і Галіны Іванаўны, пра цяжкія выпрабаванні, якія выпалі на іх лёс, пра светлае пасляваеннае жыццё неаднойчы пісала раённая газета.

Галіна Магілка

“Вы – сведкі і ўдзельнікі многіх гістарычных падзей, якія цалкам мянялі звыклы ўклад жыцця, – гаварылася ў віншавальных святочных лістах. — Ваша жыццё дастойнае ўдзячнасці, бязмернай павагі і самых узнёслых пажаданняў здароўя, шчасця, дабрабыту”.

Васіль Карпінскі

Алена ГРОМАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *