Вольга Янкоўская з Беразіно адзначана Падзячным пісьмом ад райвыканкама

 

На чарговым пасяджэнні раённай рабочай камісіі па каардынацыі дзейнасці аглядавых камісій Падзячным пісьмом адзначана спецыяліст па кадрах Бярэзінскай ЖКГ, актыўны ўдзельнік гарадской аглядавай камісіі Вольга Янкоўская. Заслужаную ўзнагароду са словамі віншаванняў Вользе Эдуардаўне ўручыў намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Навіцкі:

— Бярэзінскі раённы выканаўчы камітэт выказвае Вам удзячнасць за актыўны ўдзел у правядзенні супрацьпажарных аглядаў домаўладанняў грамадзян па папярэджанні гібелі людзей ад пажараў і іншых надзвычайных сітуацый у жыллёвым фондзе раёна па выніках работы за 2020 год. Шчасця Вам, здароўя, дабрабыту і новых працоўных здзяйсненняў.

Даведка ад “БП”

Усяго ў складзе гарадской аглядавай камісіі — 32 чалавекі. Пажарна-прафілактычную работу па папярэджанні пажараў і гібелі людзей на іх члены камісіі сумесна з суб’ектамі прафілактыкі ажыццяўляюць штотыднёва. Летась абследавана было 1576 домаўладанняў.

Алена МУРАЧ.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *