Вось — бабульчына лыжка, а вось — прас… Што яшчэ прыцягвае ўвагу выбаршчыкаў?

 Іван і Святлана Кушнеры прыйшлі на выбарчы ўчастак у Бярэзінскую гімназію а шостай гадзіне вечара.

-Мы заўсёды галасуем у такі час, — гаворыць Святлана Валянцінаўна, — калі скончаны практычна ўсе хатнія справы і муж заканчвае працу ў сваёй аўтамайстэрні. Вось мы і сабраліся разам, узялі ў кампанію пляменніцу Дар’ю і прыйшлі зрабіць свой выбар. За што галасуем ? Гэта не сакрэт: за мірнае неба, магчымасць працаваць і зарабляць,  рэалізоўваць свае самыя смелыя мары і жаданні.

Ды і прыемна Святлане зрабіць свой выбар у роднай школе яе і сына.

— У нашай школе быў створаны адным з першых у  раёне музей воінскай славы, — расказвае  жанчына, —   ды і сёння пачатая ў 70-ыя гады  краязнаўчая справа жыве. Вось сколькі побытавых рэчаў, прадметаў хатняга ўжытку і старажытных строяў выстаўлена на экспазіцыі на ўчастку. А гэта значыць, што слаўныя традыцыі зберагаць нашу спадчыну жывуць і будуць жыць далей.

Мілана ТРАПЯНОК.

Фота Анатоля ПАЛЫНСКАГА.

 

 

 

 

 

 

 

.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *