Вы звярталіся. Што зроблена?
У снежні падчас асабістага прыёму грамадзян да намесніка старшыні райвыканкама звярнулася жыхарка вуліцы Інтэрнацыянальнай горада Кацярына Заяц. Жанчына скардзілася на нязручнасці, што ўзнікаюць па прычыне недастатковага вулічнага асвятлення. А таксама прасіла дапамагчы з высечкай хмызняковай расліннасці ўздоўж праезнай часткі па вуліцы Інтэрнацыянальнай.
— Справа ў тым, што ліхтар асвятляў толькі прылеглую да Інтэрнацыянальнай вулачку, а тэрыторыя каля майго дома заставалася ў цені. Ды і хмызняк уздоўж дарогі не даваў спакою, бо нават днём з-за павароту не было відаць машын, не гаворачы ўжо пра вячэрні змрок, — дзялілася з намі Кацярына Пятроўна падчас сустрэчы. – Я рада, што зварот не застаўся без увагі і нас пачулі мясцовыя ўлады. Асаблівую падзяку хачу выказаць начальніку аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Наталлі Аскірка за праяўленыя ўвагу і настойлівасць у вырашэнні праблемнага пытання.
Дарэчы, Кацярына Заяц пражывае ў доме па вуліцы Інтэрнацыянальнай ужо больш за 30 гадоў. На яе вачах тут наводзіўся парадак і добраўпарадкоўвалася прылеглая да прыватнага сектара тэрыторыя. Ды і сама гаспадыня прыкладвае нямала намаганняў для стварэння прыгажосці і ўтульнасці вакол. Так насупраць яе дома перад брамкай з’явіліся кусты бэзу і шыпшыны. Яны не толькі радуюць вока прахожых у перыяд квецені, але і затрымліваюць пыл, што ляціць з праезнай часткі, каб у двары можна было лёгка дыхаць.
Спадзяёмся, што хутка і гэта праблема вырашыцца для жыхароў вуліцы, бо сёлета згодна з пералікам чарговасці работ па будаўніцтве, рамонце жылога фонду, інжынерна-транспартнай інфраструктуры, дарог, добраўпарадкаванні населеных пунктаў горада Беразіно і Бярэзінскага раёна плануецца яе асфальтаванне.
— Гэта вельмі добра. Асфальтавае пакрыццё дабавіць зручнасці і камфорту, а мой абноўлены вясной плот — прыгажосці, — з усмешкай зазначыла К. Заяц.
Віталь Кніга, галоўны інжынер Бярэзінскай ЖКГ:
— У 2019 годзе ўсе ліхтары ў горадзе былі заменены на святлодыёдныя. У снежні мінулага года і сёлета ў студзені па зваротах грамадзян сіламі камунальнікаў, акрамя вуліцы Інтэрнацыянальнай, заменена 8 ліхтароў, што выйшлі са строю, па вуліцы Мінскай.
Алена МУРАЧ.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.
Отлично
Рейтинг комментария:
0
0