Якія гуманітарныя праекты распрацаваны ў Бярэзінскім раёне?

Якія гуманітарныя праекты распрацаваны ў нашым раёне, якія ўжо дзейнічаюць, асноўныя патрабаванні да іх афармлення, ды і, увогуле, як рэалізуецца Комплекс мер па прыцягненні замежнай дабрачыннай дапамогі ў Бярэзінскі раён… Гэтыя і іншыя пытанні разгледзілі на чарговым пасяджэнні ў райвыканкаме. Пастаўлена задача — прыкласці максімум намаганняў, каб распрацаваць дастойны гуманітарны праект, а затым знайсці спонсараў.

Як адзначыла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва райвыканкама В.В. Калячка, сёння ў Бярэзінскім раёне распрацаваны 21 гуманітарны праект. Ад тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прадастаўлена 7 праектаў, ад упраўлення па адукацыі, спорце і турызме – 8, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама – 3 і ад Бярэзінскай ЦРБ — 3. Усе былі накіраваны ў 30 пасольстваў і консульстваў замежных дзяржаў у Рэспубліцы Беларусь з просьбай аказання дабрачыннай спонсарскай дапамогі.
Спадзяёмся, у хуткім часе многія праекты пачнуць працаваць. Для гэтага робіцца ўсё магчымае: кіраўнікі арганізацый і ўстаноў раёна запрашаюць замежных гасцей на Бярэзіншчыну, каб тут, на месцы, больш падрабязна абмеркаваць той альбо іншы праект. Да прыкладу, у чэрвені дырэктар Фонду “Добра тут” завітаў у наш тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і аддзяленне клугласутачнага прабывання для людзей пажылога ўзросту і інвалідаў, які размешчаны ў Дулебах. Падчас сустрэчы і абмеркавалі магчымасць аказання спонсарскай дапамогі, каб стварыць больш камфортныя ўмовы для пражывання бабуль і дзядуляў. Зараз вядуцца перагаворы.
Таксама з 28 па 30 чэрвеня Бярэзінскую дзіцячую школу мастацтваў наведала дэлегацыя ў складзе 29 чалавек з Польшчы. Для іх былі наладжаны цёплая сустрэча, экскурсія па раёне. Госці пазнаёміліся з гуманітарным праектам “Творческое PROдвижение”. Яго асноўная мэта – стварэнне роўных умоў для дзяцей і моладзі з горада і сельскай мясцовасці для атрымання адукацыі ў сферы культуры. Вырашана працягваць сумесную работу па рэалізацыі дадзенага праекта.
— Як бачым, нічога немагчымага няма, галоўнае — прыдумаць годны праект, падрабязна распрацаваць яго і прыкласці максімум намаганняў, каб знайсці спонсараў, — падвяла вынікі пасяджэння В.В. Калячка.

Юлія БУКЕЛЬ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *