Выбарчыя ўчасткі чакаюць бярэзінцаў

Паважаныя выбаршчыкі – жыхары Бярэзіншчыны. 17 лістапада, адбудуцца выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Акружной і ўчастковымі выбарчымі камісіямі да гэтай даты зроблена ўсё неабходнае, каб гэтая важная палітычная кампанія прайшла ў нашым раёне зладжана і арганізавана. Актыўнасць працэсу галасавання і вынікі выбараў залежаць поўнасцю ад вас. Таму запрашаем кожнага праявіць палітычную свядомасць, выкарыстаць сваё канстытуцыйнае права, выканаць свой грамадзянскі абавязак і прыйсці заўтра на выбарчыя ўчасткі, прыняць актыўны ўдзел у выбарах і прагаласаваць за таго ці іншага кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Памятайце, што ад вашага рашэння — правільнага, мудрага і ўзважанага — залежыць будучыня нашай краіны і яе развіццё.

Паважаныя выбаршчыкі – жыхары Бярэзіншчыны. Заўтра, 17 лістапада, адбудуцца выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Акружной і ўчастковымі выбарчымі камісіямі да гэтай даты зроблена ўсё неабходнае, каб гэтая важная палітачная кампанія прайшла ў нашым раёне зладжана і арганізавана. Актыўнасць працэсу галасавання і вынікі выбараў залежаць поўнасцю ад вас. Таму запрашаем кожнага праявіць палітычную свядомасць, выкарыстаць сваё канстытуцыйнае права, выканаць свой грамадзянскі абавязак і прыйсці заўтра на выбарчыя ўчасткі, прыняць актыўны ўдзел у выбарах і прагаласаваць за таго ці іншага кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Памятайце, што ад вашага рашэння — правільнага, мудрага і ўзважанага — залежыць будучыня нашай краіны і яе развіццё.
Частка выбаршчыкаў паспела ўжо праявіць сваё волевыяўленне і аддаць голас у перыяд датэрміновага галасавання, якое пачалося 12 лістапада. Для тых, хто наведае выбарчы ўчастак заўтра, у асноўны дзень галасавання, нагадаем, што ў спісы выбаршчыкаў уключаны грама-дзяне Рэспублікі Беларусь, якія валодаюць выбарчым правам, дасягнулі да дня выбараў 18 гадоў, зарэгістраваны на момант складання спісаў па месцы жыхарства альбо па месцы знаходжання на тэрыторыі таго ці іншага ўчастка для галасавання.
Бюлетэні выдаюцца выбаршчыкам толькі пры прад’яўленні імі пашпарта або іншага пасведчання. Гэта можа быць ваенны білет для ваеннаслужачых тэрміновай службы, службовае пасведчанне дзяржаўнага служачага, пенсійнае пасведчанне або студэнцкі білет пры наяўнасці ў іх фотаздымка, вадзіцельскае пасведчанне, а таксама даведка органаў унутраных спраў для грамадзян, якія страцілі пашпарт. Кожны выбаршчык галасуе асабіста, галасаванне за іншых асоб не дапускаецца.
Бюлетэнь запаўняецца галасуючым у кабіне для тайнага галасавання. Пры запаўненні бюлетэня не дапускаецца прысутнасць іншых асоб. Нагадаем, што ў адпаведнасці з артыкулам 72 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь на адваротным баку бюлетэня для галасавання ставяцца подпісы не менш за двух членаў участковай камісіі.
У час галасавання выбаршчык ставіць у бюлетэні любы знак у пустым квадраце, размешчаным справа ад прозвішча таго кандыдата, за якога ён галасуе. Пры галасаванні супраць усіх кандыдатаў любы знак ставіцца ў пустым квадраце, размешчаным справа ад радка “Супраць усіх кандыдатаў”.
Для тых выбаршчыкаў, якія па стане здароўя або іншых прычынах не змогуць прыйсці ў дзень выбараў у памяшканне для галасавання, па іх просьбе, якую можна падаць ва ўчастковую камісію як у пісьмовай, так і вуснай форме, будзе арганізавана галасаванне па месцы знаходжання. Для такіх грамадзян участковая камісія накіруе не менш за двух сваіх членаў з апячатанай урнай для галасавання на даму. Звярнуцца з такой просьбай у камісію можна ў любы час, але не пазней, чым за дзве гадзіны да заканчэння часу асноўнага галасавання, да 18 гадзін.
Да таго ж, для грамадзян з аслабленым зрокам і абмежаванымі фізічнымі асаблівасцямі на ўчастках для галасавання прадугледжаны трафарэты для запаўнення бюлетэняў, павелічальныя лупы і спецыяльныя прыстасаванні. Для аказання дапамогі такім выбаршчыкам, а таксама бацькам з малымі дзеткамі, на ўчастках будзе арганізавана дзяжурства валанцёраў.
У асноўны дзень галасавання выбаршчыкаў на ўчастках чакае багатая культурная праграма, што дасць магчымасць не толькі выканаць свой грамадзянскі абавязак, але і добра адпачыць усёй сям’ёй. Выбарчыя ўчасткі чакаюць вас!

Бярэзінская акружная выбарчая
камісія па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *