Выбары ў Бярэзінскім раёне — пад кантролем назіральнікаў

Іван Цімафеевіч Кошман – добра вядомы чалавек не толькі ў калектыве СШ №2 г. Беразіно, дзе сёння працуе, але і сярод бацькоў яе навучэнцаў, іншых жыхароў райцэнтра. Таму яму і даверылі на час выбарчай кампаніі адказную місію – быць назіральнікам на выбарчым участку. Тым больш, што роля гэтая для яго не новая, сёлета ён будзе ахоўваць інтарэсы выбаршчыкаў ужо не першы раз.

— З вопыту сваёй дзейнасці ў якасці назіральніка магу сцвярджаць, што выбары на нашым участку праходзяць без парушэнняў існуючага заканадаўства і Выбарчага кодэкса. Залогам таму – зладжаная работа ўсіх без выключэння членаў камісіі і актыўнасць саміх выбаршчыкаў. Спадзяюся, што і сёлета яна будзе не меншай.

Дарэчы, за ходам галасавання на выбарчым участку №1 акрамя І.Ц. Кошмана (а ён вылучаны раённай арганізацыяй “Белая Русь”) будуць сачыць таксама назіральнікі Я.М. Аўсянская (Фонд міру), П.В. Бандзік (ГА БРСМ) і Г.У. Баброўская (раённая арганізацыя прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі). Такім чынам, ход выбарчай кампаніі – пад пільным кантролем грамадскасці.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *