28 сакавіка бярэзінцаў аб’яднае акцыя Гадзіна Зямлі

28 сакавіка ў чарговы раз нераўнадушных аб’яднае акцыя Гадзіна Зямлі

Isolated green planet concept with green grass and trees on the continets and blue on the oceans.

Штогод у ёй прымаюць удзел больш за 2 мільярды чалавек па ўсім свеце са 188 краін, гасне падсвет больш за 18000 архітэктурных помнікаў. Выключэнне святла носіць сімвалічны характар і накіравана на прыцягненне ўвагі людзей да праблем прыроды.
У Беларусі акцыя пройдзе ў 12-ы раз. Напрыклад, у 2018-2019 гадах у Мінску на гадзіну быў выключаны падсвет такіх будынкаў, як Нацыянальная бібліятэка, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета, Беларуская дзяржаўная філармонія, Нацыянальны мастацкі музей, Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, ЦУМ, ГЦ «Сталіца», гасцініца «Беларусь» і інш.
Таму і сёлета раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя заклікае ўсіх неабыякавых далучыцца да экалагічнай акцыі і прапануе адключыць святло 28 сакавіка на 1 гадзіну з 20.30 да 21.30.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *