Выкралі металічную агароджу і абрабавалі дом двойчы… Што яшчэ ў крымінальнай хроніцы бярэзінскіх следчых?

І ў каго паднялася рука на агароджу?

Невядомы з 20 па 25 чэрвеня выкраў металічную агароджу з могілак у вёсцы Шавярнічы. Матэрыяльны ўрон налічвае 78 рублёў 41 капейку.

Не разгубілася!

60–гадовая жанчына раніцай гуляла ў двары шматкватэрнага дома па вуліцы Горкага горада і раптам заўважыла мужчыну, які моцна спаў у абдымках Бахуса. Будзіць яго і выклікаць міліцыю яна не стала, затое сцягнула ў выпівакі мабільны тэлефон у чахле коштам 500 рублёў.

Не кідай у лесе веласіпед!

Двухколавы транспарт коштам 125 рублёў знік без следу ў лясным масіве паблізу вёскі Волы ўвечары 28 чэрвеня.

“Где деньги, Зин?»

Невядомы ва неўстаноўленым месцы з выкарыстаннем рэквізітаў банкаўскай карткі праз інтэрнэт атрымаў доступ да карт-рахунку і з дапамогай мабільнага дадатку ў выглядзе гульні выкраў амаль 43 рублі.

То была не лебяда

29-гадовы ўраджэнец Расіі, раней асуджаны за наркатычныя злачынствы, у першых чыслах мая пасеяў і далей вырошчваў 5 раслін канапель, якія маюць у сваім саставе асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва і з’яўляюцца наркаўтрымліваючымі.

А хто ў нас аматар электратэхнікі?

Раней асуджаны 24–гадовы мужчына днём 12 чэрвеня трапіў у гаспадарчую пабудову па вуліцы Цэнтральнай вёскі Вяшэўка, адкуль выкраў электрарухавік з заточным колам коштам 90 рублёў.

Абрабавалі дом двойчы

У вёсцы Высокая Гара з 28 чэрвеня па 11 ліпеня арудаваў злодзей. Пасля яго візіту ў дом па вуліцы Рачной не стала рукамыйніка, алюмініевых біклаг, старой газавай пліты і яшчэ некалькіх металічных рэчаў на суму ў 162 рублі. Магчыма, што на гэтым злодзей не спыніўся, а з 11 ліпеня па 2 жніўня выбіў акно ў доме і вынес металічны і керамічны посуд на суму 20 рублёў.

Сяргей ЖЫЛІЧ,
выконваючы абавязкі начальніка Бярэзінскага раённага аддзела
Следчага камітэта.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *