Вынікі і перамогі бярэзінскіх спартсменаў

МІНІ-ФУТБОЛ
У мінулыя выхадныя дні студзеня ў Мядзелі прайшлі папярэднія гульні першынства вобласці па міні-футболе сярод ветэранаў. Каманда Бярэзінскага раёна ў сваёй падгрупе ўпэўнена заняла другое месца.


ВАЛЕЙБОЛ — У “БЯРЭЗІНСКАЙ ЛІЗЕ”
25 і 26 студзеня на базе фізкультурна-аздараўленчага цэнтра «Лазурный» адбыліся спаборніцтвы па валейболе сярод вучняў Бярэзінскага раёна ў рамках спартакіяды «Бярэзінская Ліга».
Тут у гульнях паміж сабой спаборнічалі 6 каманд. Па выніках у тройку мацнейшых увайшлі адпаведна валейбалісты Дзмітравіцкай, Брадзецкай і Па-
госцкай навучальных устаноў. Замкнулі пяцёрку мацнейшых у гэтым відзе спорту вучні СШ №3 і Бярэзінскай гімназіі.
ВАЛЕЙБОЛ
Днямі ў Барысаве паміж сабой спаборнічалі юныя аматары валейбола — дзяўчаты 2003-2004 гадоў нараджэння. Яны вызначалі мацнейшых у ходзе абласных Алімпійскіх дзён моладзі. Тут бярэзінская каманда заняла з 5 па 8 месцы.

Мілана ТРАПЯНОК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *