Вынікі і перамогі бярэзінскіх спартсменаў

ЛЁГКАЯ АТЛЕТЫКА

14 снежня ў Маладзечне прайшоў адкрыты абласны легкаатлетычны прабег «Залатая міля». Тут лепшым сярод бярэзінцаў стаў Міхаіл Сынкоў. Ён заняў трэцяе месца.

МІНІ-ФУТБОЛ

14 снежня ў Чэрвені быў наладжаны турнір па міні-футболе на прызы асацыяцыі «БФФ» сярод ветэранаў «50+». Каманда Бярэзінскага раёна спынілася ў кроку ад прызавога п’едэстала.
Каманда юных футбалістаў спартыўнай школы пад кіраўніцтвам трэнера Сяргея Булойчыка прымае ўдзел у спаборніцтвах па міні-футболе “STALITSA JUNI-OR CUP». Яны праходзяць па нядзелях з лістапада па сакавік 2020 года. Нашы футбалісты ўжо ўпэўнена абыгралі каманды “Метеор” з лікам 12:3 і “Торнадо-2” з лікам 8:2.

ХАКЕЙ

У снежні каманда юных хакеістаў Бярэзінскага раёна вярнулася з пятым месцам з фінальных абласных спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі з шайбай «Залатая шайба».

ПЛАВАННЕ

Традыцыйны турнір “Кубак надзеі” ў праграме адкрытага першынства Мінскай вобласці прайшоў 14 снежня на базе Бярэзінскай спартыўнай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву. Тут паміж сабой спаборнічалі 560 юных аматараў плавання з 18 каманд.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *