Хто пераможца віктарыны МНС

Знаёміцца з бярэзінскімі навінамі пераможца ў групе “Бярэзінская панарама” ў сацыяльнай сетцы “Вконтакте”.

Тут Мікалай Прыгодзіч і пабачыў віктарыну ад бярэзінскіх выратавальнікаў. Нагадаем, што пытанні яе тычыліся розных фактаў аб шкоднай звычцы — курэнні.

Не пакідаючы справу на апошні дзень Мікалай Уладзіміравіч адшукаў адказы і адправіў іх на адрас электроннай пошты. Акрамя таго, мужчына даслаў душэўны ліст, у якім пажадаў усяго найлепшага жыхарам Бярэзінскага раёна.
Вось усяго толькі адзін урывак з яго: “Мои ответы на викторину проникнуты большой любовью и чистыми сердечными помыслами к городу с красивым названием Березино и его краю; к дружелюбным и гостепримным, добрым и простым, трудолюбивым и талантливым, мудрым и устремленным в будущее людям, которые там живут. К сожалению, в вашем городе никогда не был, родственников не имею (сам я родом из Пинского района). Поэтому еще с большим энтузиазмомстал участвовать в вашей викторине. Хоть и виртуально, но я теперь открыл для себя Березинский край, который стал для меня еще ближе и действительно нашел в моем сердце уголок!”

На ўсе 15 пытанняў віктарыны Мікалай Уладзіміравіч адказаў абсалютна правільна. Не пакрыўдзя выратавальнікі і астатніх удзельнікаў, якія даслалі свае лісты з адказамі, яны — вялікія малайцы! Аднак па ўмовах перамога дастаецца першаму ўдзельніку, хто даслаў найбольшую колькасць правільных адказаў. Тым не менш, падарункіад бярэзінскіх выратавальнаў атрымаюць усе без выключэння ўдзельнікі конкурсу.

НАШ КАР

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *