Акцыя “Наш жывёлавод” дабралася да ААТ “Брадзец”

На Бярэзіншчыне працягваецца рэспубліканская акцыя “Наш жывёлавод”. У ходзе яе райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу ўзнагароджвае лепшых з лепшых у жывёлагадоўчай галіне. У адкрытым акцыянерным таварыстве “Брадзец” пачэсныя падзякі і падарункі Мінскага аблвыканкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу атрымалі аператар машыннага даення малочнатаварнай фермы “Крапіўня” Вольга Кароль, слесар малоч-натаварнага комплексу “Брадзец” Сяргей Лапцёнак і аператар па вырошчванні маладняку Анатоль Максімаў.

Інспектар працы Андрэй Лагвінец, Анатоль Максімаў, старшыня прафкама ААТ “Брадзец” Таццяна Тарасёнак, і старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Марына Каўзуновіч

Вольга Кароль ведае сакрэт павелічэння надояў

Сяргей Лапцёнак рупіцца аб якасці малака

Працяг чытайце ў наступным нумары газеты за 1 лютага 2020 года.

Фота Міланы ТРАПЯНОК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *