Хто вінаваты, разетка альбо гаспадар?

 

Мінулы тыдзень не абышоўся без трывожных паведамленняў аб пажары. На гэты раз патэлефанавалі са шматпавярховага дома ў Беразіно. Тут у адной з кватэр з-за няспраўнасцей электраправодкі аказаўся пашкоджаны агнём цэлы пакой з маёмасцю.

— Крыніцай узгарання стала разетка, у якой адсутнічаў кантакт, — удакладняе супрацоўнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Віктар Палянскі, — ды і электрасетка была перагружана ўключанымі электрапрыборамі. Толькі дзякуючы аператыўнаму сігналу ўдалося папярэдзіць больш сур’ёзны ўрон жыллю і маёмасці пацярпелых.

Гэты выпадак — выдатная нагода нагадаць усім бярэзінцам аб тым, што трэба ўзяць за правіла рэгулярна правяраць стан электрасетак, не ўключаць адначасова вялікую колькасць электрапрыбораў і не пакідаць іх уключанымі без нагляду на доўгі час.

Мілана ТРАПЯНОК.   

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *