Хто ж знайшоў папараць–кветку на Бярэзіншчыне?

Купалле – традыцыйнае і любімае свята для беларусаў, якое святкуюць усе — ад малога да вялікага. Супрацоўнікі сельскіх клубных устаноў раёна штогод, з 6 на 7 ліпеня, наладжваюць гулянні, абрадавыя праграмы, а нехта проста збірае аднавяскоўцаў і гасцей з навакольных вёсак, каб сумесна адпачыць і павесяліцца. Не стаў выключэннем і сёлетні купальскі вечар.

Санаторый “Беразіна”

Тут супрацоўнікі Пагосцкага СДК наладзілі абрадавае свята «Купальская ноч”. Вядома, што на Купалле самыя звычайныя рэчы набываюць асаблівыя ўласцівасці. Так адбылося з бубнам, які стаў чарадзейным і дапамог кожнаму ўдзельніку расказаць пра сябе. Віктарына «Купальскія траўнікі» дазволіла прадэманстраваць эрудыцыю, а спаборніцтвы «Разгані нячыстую сілу» і «Ваданосы» — спрыт і вынаходлівасць. У гэтую ноч таксама варажылі на рамонках, плялі вянкі, загадвалі жаданні бярозцы, палілі вогнішча, вадзілі карагод…

Новіны

На возеры праходзiў традыцыйны абрад «Ой на Купала, ой на Iвана». Як і належыць, дзяўчаты з гурта «Валошкi» збiралi кветкi, папаратнiк i лекавыя зёлкi, хлопцы ладзiлi вогнiшча. Потым кожная з дзяўчат пляла вяночак. Звычайна, самы лепшы атрымліваецца ў Купалiнкі. Яна з Купалiшам першая распачала скокi праз вогнiшча, бо нашы продкі верылi, што гэта ачышчае душу.
Дзяўчаты ў купальскiх строях, прыгожыя краявiды, свежае паветра, чыстая празрыстая вада — усё спрыяла цудоўнаму настрою аднавяскоўцаў!

Косаўка

Для ўдзельнікаў свята “Купалле”, якое праводзілася на пляцоўцы ля Косаўскага СДК, была наладжана забаўляльная праграма, працавалі атракцыёны, праводзіліся конкурсы і жартаўлівыя спаборніцтвы. Госці вадзілі карагоды, скакалі праз імправізаванае вогнішча, шукалі папараць-кветку. Мастак Таццяна Чэбан малявала аквагрым, а Раіса Сашко частавала свежаспечаным хлебам. За-вяршэннем вечара стала канцэртная праграма з удзелам Марыны Яфрэменка, Алены Сіняк, Яўгена Зубара і Галіна Бабровіч, а спонсарам выступіў Станіслаў Лапыцька.

Навіны сабрала Мілана ТРАПЯНОК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *