Хуткасць не перавышае, старонкі ў сацыяльных сетках не вядзе, альбо Які сучасны вобраз следчага?

Дзякуючы кінематографу, у кожнага з нас ёсць свае ўпадабаныя следчыя. Яны падаюцца нам як вельмі прыгожыя і смелыя людзі, здольныя арыгінальным чынам разблытаць самае хітрае злачынства і насуперак усяму ўстанавіць падазронага. Сапраўды, дзейнасць следчага акружана такім арэолам загадкавасці і рамантыкі, адважнасці і націску, але як на самой справе працуецца следчым? Аб гэтым наша размова з намеснікам начальніка Следчага камітэта Сяргеем ЖЫЛІЧАМ:

— Я выбраў прафесію следчага невыпадкова. Аб ёй даведаўся яшчэ ў школьныя гады, калі з захапленнем глядзеў па тэлевізары фільмы аб следчых, якія “разблытвалі” самыя складаныя злачынствы. Вырашыў паступаць на следчы факультэт у Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Бацькі падтрымалі мой выбар.
— Вучыцца было няпроста?
— Але мяне нічога не палохала: ні розныя медкамісіі, ні экзамены, бо я ведаў, што на правільным шляху. Запомніўся мне і вучэбна-метадычны збор, яго па-іншаму называюць курсам маладога байца. На працягу месяца трэба было прадэманстраваць свае загартаванасць, уменне стойка пераносіць цяжкасці.
Некаторыя наваспечаныя курсанты не вытрымалі з-за няпростых умоў, палічылі, што гэта прафесія не для іх. А ўмовы, сапраўды, былі максімальна набліжаныя да армейскіх.
У час вучобы найбольш падабаліся такія прадметы, як “крымінальнае права”, а яшчэ – працоўнае. Дастаткова цікавым было і “еўрапейскае права”. Курсантам жыў у інтэрнаце казарменнага тыпу.
Пяць гадоў прабеглі непрыкметна, экзамены, выпуск і мы разляцеліся, хто куды. Мяне размеркавалі ў 2008 годзе ў родны Барысаў. Вядома ж, маглі б накіраваць і ў іншы горад, калі б не было тут вакантнай пасады. Але ці хочацца куды ехаць, калі адсюль родам, тут жывуць бацькі.

С. Жыліч: «Мы, следчыя, не менш за тых, хто са зброяй у руках, рупімся пра спакой грамадзян, мацуем уласны і дзяржаўны дабрабыт»

Працяг чытайце у нумары газеты за 22 лютага.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *