На Бярэзіншчыне прайшоў раённы этап фестывалю работ даследчага характару дашкольнікаў і малодшых школьнікаў «Я – даследчык»

Назва гэтага конкурсу ў большасці з нас асацыіруецца са старшакласнікамі, якія ў сілу свайго ўзросту здольны праводзіць даследаванні, рабіць абгрунтаваныя вывады, прэзентаваць творчыя праекты і, вядома, адстойваць пункт гледжання. І гэта зразумела, вучні старэйшых класаў – гэта без пяці хвілін патэнцыяльныя студэнты.
Зусім іншая аўдыторыя — дашкольнікі і малодшыя школьнікі. Яны любяць вывучаць, даследаваць, эксперыментаваць. Яны першымі заўважаць кволенькую кветачку на зямлі, возьмуць у рукі каменьчык незвычайнай формы, ніякія насякомыя іх не спужаюць… Таму задача бацькоў і педагогаў – не абмяжоўваць магчымасці дзяцей, а наадварот, стымуляваць да актыўнага пошуку…
У тым, што нашы малыя выхаванцы здольныя разважаць на розныя тэмы, праводзіць эксперыменты і рабіць адпаведныя вывады, пераканацца можна было на адкрытым фестывалі дашкольнікаў, а пасля — на конкурсе даследчых работ малодшых школьнікаў.

Дапытлівыя “чамучкі” і “фантазёры”

Месцам правядзення фестывалю “Я – даследчык” для дашкольнікаў стала музычная зала дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці “Крынічанька”. Падтрымаць юных даследчыкаў прыйшлі не толькі педагогі, але і бацькі. Напачатку мерапрыемства намеснік начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Ала Петруковіч адзначыла, што мэтай конкурсу з’яўляецца развіццё інтэлектуальна-творчага патэнцыялу асобы дзіцяці дашкольнага ўзросту шляхам развіцця і ўдасканальвання даследчых здольнасцей пры падтрымцы педагога.
Удзельнікамі фестывалю сёлета сталі 22 хлопчыкі і дзяўчынкі. Гэта выхаванцы дашкольных устаноў горада і раёна. Важнай задачай арганізатараў было стварэнне аднолькавых умоў для ўсіх.
На суд экспертнай групы былі прадстаўлены 22 даследчыя работы рознай тэматыкі ў чатырох намінацыях “Дзіця і прырода”, “Бюро знаходак”, “Незвычайнае ў звычайным” і “Мая Радзіма Беларусь”. Трэба аддаць належнае ўсім юным даследчыкам: яны ўпэўнена выступалі перад вялікай аўдыторыяй і наглядна дэманстравалі плён сваіх даследаванняў. Так, Васіліна Хадаронак з дзіцячага садка №7 уразіла экспертаў рамкамі, якія яна зрабіла ў ходзе даследавання на тэму “Чароўная папера”. Нікога не пакінула абыякавым і выступленне Данііла Сойкі з санаторнага садка №1. Хлапчук грунтоўна падышоў да адказу на пытанне “Што незвычайнага ў курыным яйку?” Не горш за гарадскіх даследчыкаў адстойвалі свае навуковыя адкрыцці і вясковыя. Так, Данііл Тарасенка займальна разважаў над пытаннем: плакаць карысна ці шкодна?
Эксперты асаблівую ўвагу звярталі на дзіцячыя работы, выдзялялі даследаванні і праекты, дзе найбольш бачна шчырае жаданне дзіцяці даведацца пра штосьці новае, а таксама на ролю ў гэтай рабоце педагога-кіраўніка. Па выніках усе канкурсанты атрымалі дыпломы ўдзельнікаў фестывалю і салодкія падарункі ад Дзеда Мароза і Снягуркі.

Поўную версію чытайце ў адным з нумароў раёнкі.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *