Прывітанне бярэзінцам з 45-га дасылае Мікалай Апалінаравіч Жукоўскі

Вось яно – прывітанне нам, сённяшнім, праз дзесяцігоддзі з далёкага 1945-га, з Дня Перамогі. Пагадзіцеся, няшмат фотаздымкаў, датаваных пераможным дзявятым маем, захавалася ў сямейных архівах. На фотаздымку – Мікалай Апалінаравіч Жукоўскі (крайні справа). У арміі ён знаходзіўся з 1939 года і да пачатку Вялікай Айчыннай вайны прымаў удзел у баявых дзеяннях у Карэла-Фінскай АССР. Увесь баявы шлях прайшоў радавым у якасці вадзіцеля: спачатку славутай “палутаркі”, а затым “Студэбекера”, на фоне якога і зроблены здымак. За свае подзвігі адзначаны медалямі. Двойчы быў паранены.

Дзякуй табе, салдат,
за прывітанне з 9 мая 1945 года!
Дзякуй табе, салдат, за Перамогу!
Дзякуй табе, салдат, за мір!
Мы памятаем і шануем твой подзвіг, які заўсёды будзе жыць у нашых сэрцах.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *