«Я страціла сваю радзіму. Не загубіце сваю»

 

Мне ёсць з чым параўнаць жыццё ў Беларусі і суседняй Украіне, адкуль я была вымушана выехаць у 2014 годзе з-за баявых дзеянняў.

У Беларусі ж ёсць усё, а галоўнае – мір і спакой. Толькі жыві і працуй. Няўжо гэтага недастаткова? Няўжо сапраўды ёсць людзі, якія вераць у тое, што дэстабілізацыя грамадства можа прывесці да чагосьці светлага? Мой асабісты прыклад і прыклад многіх маіх суайчыннікаў сведчыць аб тым, што гэта зусім не так. Не паўтарайце чужых памылак. І памятайце, што калі ў краіне знікнуць дысцыпліна і парадак, гэта стане крахам. Не думаю, што хоць камусьці, у тым ліку і пратэстуючым, хочацца, каб іх дзеці плакалі ад страху, дамы ператвараліся ў папялішчы, каб людзі ў пошуках паратунку шукалі новае месца жыхарства дзесьці ў суседняй мірнай краіне.

Людзі, не будзьце абыякавымі. І калі вы, сапраўды, любіце сваю Радзіму, зрабіце ўсё магчымае, каб захаваць у ёй мір і спакой.

Ірына ДЫГАДЗЮК,

аператар машыннага даення кароў МТФ “Уюноўка” УП “АграМАЗ”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *