Як бярэзінцы распачалі вясновую ўборку

Пагадзіцеся, чыста не толькі там, дзе не насмечваюць, але і дзе прыбіраюць! Вясна, красавік, абуджэнне зямлі ад зімовага сну. Самы час, каб азірнуцца вакол, паглядзець, магчыма, каля дома, работы, ёсць тэрыторыя, якую трэба прыбраць, добраўпарадкаваць (чаму б не “разбіць” кветнік каля шматпавярховага дома)… Адным словам, зрабіць наш горад і раён яшчэ больш чыстым, утульным і прыгожым. Думаю, многія ўжо падгрэблі смецце каля свайго дома, пачалі ўпрыгожваць пасля зімы прысядзібны ўчастак.
А, магчыма, хтосьці ўжо паспеў далучыцца да месячніка…
Сёння мы вырашылі пацікавіцца ў бярэзінцаў, ці распачалі яны вясновую ўборку?

Юлія ПЯНКРАТ,
працуе ў “ТрыА”:

— Жыву ў кватэры. Таму пакуль месячнік не распачала. Ды і надвор’е нас не радуе. Пацяплее, пачнём наводзіць парадак. Я не супраць суботнікаў. Мне здаецца, што кожны можа выдзеліць адзін раз у месяц некалькі гадзін, каб папрацаваць, да прыкладу, навесці парадак каля помніка, воінскага пахавання, святога месца…

Кірыл КАРАТКОЎ,
школьнік:

— Я вучуся ў 11 класе другой гарадской школы. Так, мы ўжо распачалі месячнік па навядзенні парадку. Нядаўна хадзілі прыбіраць тэрыторую гарадскога пляжа па вуліцы Ульянава горада. Работа нескладаная, наадварот, у радасць. Таму я заўсёды з задавальненнем удзельнічаю ў суботніках.
Гэта ж робіцца не для кагосьці, а для сябе. Прыемна ж затым адпачываць летам на чыстым, акуратным пляжы.

Людміла ШУМСКАЯ,
індывідуальны прадпрымальнік:

— Вядома ж, пачала наводзіць парадак каля дома. Падгрэбла смецце, лісце. Але работы яшчэ хапае. Ведаеце, я актыўны чалавек, не люблю сядзець на месцы. Таму заўсёды далучаюся да розных мерапрыемстваў. З задавальненнем удзельнічала б і ў раённых суботніках. Хацелася б, каб і нас, індывідуальных прадпрымальнікаў, запрашалі на мерапрыемствы па навядзенні парадку. З задавальненнем папрацавалі б на карысць нашай малой радзімы.

Працяг чытайце ў газете № 26 за 4 красавіка.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *