Як члены Бярэзінскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «БЕЛТІЗ» сустракалі вясну

Адзначылі разам вясеннія святы, пагутарылі, падзяліліся шчаслівымі момантамі, склалі планы на будучыню члены Бярэзінскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў па зроку”.

Члены Бярэзінскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў па зроку” атрымалі падарункі ад спонсараў

На пачатку мерапрыемства перад пры-сутнымі выступіла старшыня таварыства Таццяна Кліменка.
— Сёння ў нас на ўліку 69 членаў арганізацыі. З іх 7 чалавек працуюць у розных сферах раёна, — зазначыла Таццяна Кліменка. – Мы імкнёмся дапамагчы па меры магчымасцей кожнаму. Да прыкладу, у мінулым годзе 6 чалавек прайшлі аздараўленне ў рэабілітацыйным цэнтры “Пад’ельнік”. Мы ўдзельнічаем у многіх раённых мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня інваліда, Дня пажылых людзей… Прымаем удзел і ў спартыўных спаборніцтвах, і нават абласных, да прыкладу, па плаванні. Жадаю і надалей быць такімі ж актыўнымі, бадзёрымі і не падаць духам, а змагацца з рознымі жыццёвымі цяжкасцямі.
З прывітальным словам звярнуўся і старшыня Бярэзінскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў” Васіль Шалупенка.
Пасля ўсіх чакалі салодкі стол і канцэрт. Спявалі, танцавалі, расказвалі вершы самі члены таварыства.
— Дзякуй, што сабраліся, што зазірнулі да нас, — гаварыла Таццяна Кліменка. — Памятайце, разам мы мацней. Вялікі дзякуй калектыву раённай комплекснай спартыўнай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву за дапамогу ў арганізацыі мерапрыемстваў. Шчырыя словы падзякі і нашым спонсарам.

Юлія БУКЕЛЬ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *