Як на Бярэзіншчыне ідзе запіс у студатрад?

Тэматычная акцыя «Выбіраем студатрад» і флэшмоб «Праца — крута!» поўным ходам ідуць у раёне. У час пандэміі з мэтай бяспекі запіс у студатрады вядзецца ў модным зараз фармаце анлайн.

 

— Трэба аддаць належнае бярэзінскім юнакам і дзяўчатам, якія жадаюць гэтым летам зарабіць, — гаворыць першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Вяргейчык. — Яны хутка асвоілі інтэрактыўны фармат, самастойна запаўняюць анкеты і дасылаюць заяўкі на ўдзел у працоўным семестры. Хутчэй за ўсё, імі кіруе жаданне ўладкавацца ў атрад канкрэтнага профілю.
Сёлета, як і ў папярэднія гады, будуць сфарміраваны некалькі студэнцкіх атрадаў: экалагічныя, сельска-гаспадарчыя і педагагічныя, агульнай колькасцю 90-100 чалавек.
— Звычайна будучыя настаўнікі і выхавальнікі з ліку студэнтаў педкаледжаў і педагічных ВНУ з ахвотай запісваюцца ў педагагічныя атрады, бо загадзя ведаюць, што будуць заняты ў раённым аздараўленчым лагеры “Папараць-кветка”, — удакладняе маладзёжны лідар. – Тут яны могуць адпачыць і папрактыкавацца ў будучай прафесіі. Нягледзячы на пэўныя праблемы, не адмаўляюць у стварэнні студатрадаў і сельгаспрадпрыемствы: яны традыцыйна разлічваюць на дапамогу маладых у гарачы час жніва. Ужо зараз дасягнута папярэдняя дамоўленасць з УП “АграМАЗ”.
Аднак нязменна вялікай папулярнасцю сярод падлеткаў і моладзі карыстаюцца экалагічныя атрады. Сёлета тут плануюць заняць маладых работнікаў на праполцы саджанцаў у гадавальніку Бярэзінскага лясгаса. Пад патранажам работнікаў РКУВП “Бярэзінская ЖКГ” будзе наладжана азеляненне і доб-раўпарадкаванне гарадскіх тэрыторый. Вабіць маладых не толькі карысны і цікавы занятак, але і дастойны заробак, які абяцаюць ім камунальнікі і работнікі лесу.
Колькасць месцаў у студэнцкіх атрадах абмежавана ўжо каторы год. Але што рабіць тым, хто не трапіць у запаветную “сотню”?
— У такім выпадку пра-дугледжаны такі варыянт, як індывідуальнае працаўладкаванне праз службу занятасці, — тлумачыць Кацярына Вяргейчык. — Ён найлепш падыдзе тым, хто мае намер займацца канкрэтна абранай справай.
Не менш важнае пытан- не, якое задаюць сабе падлеткі і юнакі перад працоўным семестрам, сума заробку, якую выплаціць наймальнік.
— Яшчэ летась паўналетнія ў залежнасці ад аб’ёму зробленага за два тыдні зараблялі 300 рублёў, а школьнікі ва ўзросце 14 гадоў — ад 100 да 150 рублёў, — дадае маладзёжны лідар, — а ў сярэднім 200 рублёў сёлета мяркуецца за такі ж прамежак часу. А тут вельмі важна памятаць, што для школьнікаў ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў працягласць змены не павінна перавышаць 4 гадзін 36 хвілін, ад 16 да 18 гадоў — не больш за 7 гадзін штодзень; навучэнцаў старэй за 18 гадоў — 8 гадзін. Гэтым тлумачацца і розныя нагрузкі, і заробак.
Застаецца дадаць: збор заяў і фарміраванне атрадаў працягваюцца. Аднак марудзіць нельга, каб правесці лета з добрай справай і ўласным рублём у кішэні.

Мілана ТРАПЯНОК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *