Як на Бярэзіншчыне павіншавалі людзей залатога ўзросту
«Ветэраны на Алімпе памяці і творчасці»
У раённым цэнтры рамёстваў да Дня пажылых людзей была наладжана творчая сустрэча «Ветэраны на Алімпе памяці і творчасці», дзе адзначылі пераможцаў абласнога конкурсу «Памяць жыве ва ўспамінах» да 75-годдзя Перамогі.

Старшыня раённага савета ветэранаў Мікалай Абазовік уручае Падзяку раённага савета ветэранаў журналісту, пісьменніку Уладзіміру Несцяровічу
Павіншавалі прысутных са святам дырэктар цэнтральнай раённай бібліятэкі Наталля Маеўская, загадчыца аддзела маркетынгу Тамара Круталевіч, старшыня раённага савета ветэранаў Мікалай Абазовік.
Адным з першых Падзякай ад раённага савета ветэранаў адзначылі журналіста, пісьменніка і мастака Уладзіміра Несцяровіча. Яго празаічны твор “Салдацкая каша” быў прызнаны адным з лепшых на конкурсе «Светач духоўнасці» Мінскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» і абласнога конкурсу ветэранаў да 75-годдзя Перамогі ў намінацыі «Літаратурная творчасць: проза». Супрацоўнікі бібліятэкі падарылі Уладзіміру Паўлавічу самавыдавецкія экзэмпляры апавядання.
Падзякай раённага савета ветэранаў была адзначана і Ніна Федаровіч. Яна — удзельніца абласнога конкурсу ветэранаў у намінацыі «Паэзія».
У конкурсным марафоне па стварэнні відэаўспамінаў ветэранаў вайны прызнаны лепшым відэафільм «Іх памяць жыве ва ўспамінах» Бярэзінскага раённага цэнтра культуры (успамінае ветэран Вялікай Айчыннай вайны Васіль Карпінскі, аператар — Дзмітрый Барысёнак). За стварэнне відэафільма калектыў установы атрымаў Падзяку Бя-рэзінскага раённага савета ветэранаў.
За значны ўклад у патрыятычнае выхаванне, выдавецкую дзейнасць, пераемнасць пакаленняў адзначаны дырэктар ДУК «Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка» Наталля Маеўская і загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Тамара Круталевіч.
Падчас свята Тамара Мікалаеўна дэкламавала ўрыўкі з апавяданняў, якія расказвалі пра ваеннае ліхалецце. А вядомы бярэзінскі музыка Міхаіл Папруга выконваў песні ваенных часоў пад гармонік.
Юлія БУКЕЛЬ. Фота аўтара.
