Як не трэба шукаць папараць-кветку?

Кампанія маладых людзей адзначала Купалле ля ракі непадалёк ад аграгарадка Мікулічы. Па неасцярожнасці адзін з маладых людзей ледзь не ўпаў у касцёр: яго паспеў адштурхнуць мясцовы фельчар. Але, ратуючы сябра, сам не ўтрымаўся і трапіў у агонь. Вынік – апёкі 9-ці працэнтаў цела, больш пацярпелі ніжнія канечнасці. Малады доктар апрацаваў сабе рану і выклікаў “хуткую дапамогу”. Зараз ён шпіталізаваны ў хірургічнае аддзяленне УЗ “Бярэзінская цэнтральная раённая бальніца”.
Выратавальнікі нагадваюць: агонь і вада – не тыя стыхіі, з якімі варта жартаваць ці недаацэньваць іх небяспеку. Будзьце акуратнымі пры распальванні вогнішчаў, кантралюйце дзеянні людзей, што адпачываюць разам з вамі. Памятайце: ужыванне спіртных напояў можа стаць фактарам, што прывядзе да траўмы ці гібелі. Папярэдзіць няшчасце – у вашых сілах: выратуюць толькі асабістая абачлівасць і асцярожнасць.

Вольга ДАНЭЙКА,
інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *