Як неасцярожнасць пры распальванні мангала прывяла да траўмы

3 ліпеня ў аграгарадку Паплавы мужчына 1983 года нараджэння атрымаў апёкі пры распальванні мангала. Як высветлілася, ён спрабаваў распаліць агонь пры дапамозе бензіну. У адно імгненне на ім успыхнула кашуля, якую паспеў скінуць і патушыць вадой. Вынік неасцярожнасці – апёкі 1-2 ступені 9 працэнтаў цела. Пацярпелы шпіталізаваны ў Бярэзінскую раённую бальніцу.

Падобны выпадак адбыўся 22 чэрвеня ў аграгарадку Косаўка. Тут 50-гадовы мужчына прыехаў з Мінска да сваякоў і вырашыў прыгатаваць шашлык на мангале. У пэўны момант ён узяў бутэльку з вадой, каб паліць яе на вуглі. Але ж у бутэльцы аказаўся бензін. Памылка каштавала надзвычай дорага: мужчына атрымаў больш за 30 працэнтаў апёкаў цела 2-3 ступеняў. За медыцынскай дапамогай пацярпелы звярнуўся  толькі калі прыехаў у Мінск.
Выратавальнікі нагадваюць, што катэгарычна забараняецца выкарыстоўваць гаручыя вадкасці не па прызначэнні. За ўласную неасцярожнасць часам даводзіцца плаціць здароўем і жыццём. Акрамя таго, паводзіны дарослых становяцца прыкладам для дзяцей.

Вольга ДАНЭЙКА,
інспектар прапаганды
Бярэзінскага РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *