Як прайшла акцыя «Спартсмены — дзецям» на Бярэзіншчыне

Навагоднія святы — час сюрпрызаў і падарункаў для ўсіх дзяцей, і ніводнае з іх не павінна застацца без добрага падарунка і шчырых слоў віншаванняў. Усё гэта адпавядае настрою спартсменаў, якія імкнуцца падтрымаць юных аматараў спорту і падарыць ім надзею на будучыя перамогі. Таму ў рамках акцыі “Спартсмены – дзецям” напярэдадні навагодніх свят аддзяленне валейбола спецыялізаванай спартыўнай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву чакаў сапраўдны сюрпрыз. Да іх з падарункамі прыехаў старшыня валейбольнага клуба “Шахцёр” Аляксандр Багрынцаў і начальнік упраўлення спорту і турызму Мінаблвыканкама Яўгеній Булойчык.

Вось яна, наша будучая непераможная дзявочая каманда. Чакаць іх перамог засталося нядоўга

Прыехалі паважаныя госці не з пустымі рукамі, а з шыкоўнымі падарункамі — валейбольнымі мячамі і сертыфікатам на 34 тысячы рублёў.

— Падарунак і такая ўвага да дзейнасці нашага аддзялення прыемныя для нас і служаць лепшым стымулам для юных аматараў зборнай трэніравацца і перамагаць, — гаворыць трэнер бярэзінскай зборнай Мікалай Міхалёў. – Бо і яны — наша юная змена непераможнай зборнай гімназіі. Думаю, ім па сілах абысці сваіх папярэднікаў. Тым больш цяпер, з мячамі, з якімі трэніруюцца неаднаразовыя чэмпіёны Беларусі.

Дарэчы, гэта не адзіны сюрпрыз, які чакаў юных аматараў валейболу ў пераднавагоднія дні. Нядаўна да іх на штотыднёвыя спаборніцтвы завітаў з салодкімі падарункамі старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Алег Купіч.

Сертыфікат на значную суму ўручае Аляксандр Багрынцаў

— У камандзе сабраліся таленавітыя дзеці, — расказвае Мікалай Мікалаевіч, — якія пры належным старанні і падрыхтоўцы могуць з цягам часу выйсці на куды большы ўзровень. І прыемна, што ў гэтым маіх дзяўчат шчыра падтрымліваюць спартсмены – прафесіяналы і спонсары.

Мілана ТРАПЯНОК.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *