Як прайшло аздараўленне бярэзінскіх школьнікаў

У Бярэзінскім раёне ў перыяд зімовых канікулаў 2020-2021 гг. з мэтай арганізацыі вольнага часу дзяцей працавалі 10 аздараўленчых лагераў з дзённым знаходжаннем: у гарадскіх школах — 4 лагеры, дзе аздараўленне прайшлі 82 дзіцяці, у сельскіх школах – 6, дзе было аздароўлена 56 дзяцей.

Так, пры плане 155 чалавек, у лагерах з дзённым знаходжаннем аздараўленне прайшлі 138, план выкананы на 89%.

Мінскім абласным упраўленнем Рэспубліканскага Цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва на аздараўленне дзяцей было выдзелена фінансаванне ў памеры 4557 беларускіх рублёў.

Лагеры з дзённым знаходжаннем працавалі з 28 снежня 2020 года па 6 студзеня 2021.

У першую чаргу ў лагеры былі залічаны 58 дзяцей са шматдзетных сямей, 22 — з малазабяспечаных, 2 дзіцяці-інваліды, 4 дзяцей-сірот, 11 дзяцей з нядобранадзейных сямей, 7 дзяцей ІПР. У аздараўленчых лагерах было наладжана трохразовае харчаванне, штодзень дзяцей чакалі цікавыя мерапрыемствы. У аздараўленчым лагеры “Усмешка” ДУА “Пагосцкі ВВК дзіцячы сад-сярэдняя школа” прайшлі відэаўрок “Ціхая ноч перад Ражством”, інтэлектуальныя спаборніцтвы “Небяспека на лёдзе”, бяспечны вернісаж “Я і дарога”, час зносін “Бяспека ў нашым жыцці”.

У аздараўленчым лагеры “Юнацтва” ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Беразіно” адбыліся мерапрыемствы “Як сустракаюць Новы год у розных краінах”, мультыгадзіна “Навагодняя казка”, наладжваліся гульні на свежым паветры “Зімовыя забавы”. Таксама ў аздараўленчых лагерах арганізоўваліся музычныя дыскатэкі “Навагодні рытм”.

Усе мерапрыемствы праводзіліся пераважна на свежым паветры. З мэтай захавання правілаў дыстанцыянавання мерапрыемствы праходзілі на базе ўстаноў адукацыі, атрады былі сфарміраваны па 9-12 чалавек.

Алена ПІСЛЕВІЧ,
галоўны спецыяліст прадстаўніцтва Мінскага абласнога ўпраўлення РЦ
па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *