Як прайшоў на Бярэзіншчыне абласны дзень падпісчыка

Сёлетняя вясна як ніколі рана ўступіла ў свае правы. Магчыма, у гэтым вінавата нязвыкла цёплая бясснежная зіма і наша спрадвечная прага жыць па пэўных правілах і раскладах. Аднак, ці варта рэзка мяняць сваё жыццё з першымі сонечнымі промнямі?
Як паказаў абласны Дзень падпісчыка, бярэзінцы стрымана ставяцца да перамен і, як раней, кіруюцца былымі звычкамі.

Ніна Запрудская: “Жадаю хутчэй пабачыць на старонках раёнкі каляндар садавода-агародніка і парады ад лепшых бярэзінскіх гаспадароў сядзіб”

— Я ўжо амаль сорак гадоў выпісваю раённую газету, — гаворыць жыхарка горада Ніна Запрудская. — Быў час, паштальён прыносіў цэлы стос часопісаў і газет, але выпрабаванне часам прайшла толькі наша былая газета “Сцяг Леніна”, а цяпер – “Бярэзінская панарама”. Яна ўпадабана ў нашай сям’і за вернасць традыцыям і асаблівае стаўленне да чытачоў. Нездарма ж кожны з іх знаходзіць для сябе ў нумарах газеты нешта цікавае і карыснае, што абудзіць яго душу, прымусіць падумаць, паразважаць, парадавацца і патужыць. Вось муж аддае перавагу крымінальным зводкам і матэрыялам на сельскагаспадарчую тэму. Ён у мяне родам з аграгарадка Брадзец і дагэтуль зацікаўлены ходам спраў на малой радзіме. Я ж, як і ўсе жанчыны, больш цікаўлюся парадамі для гаспадынь і сямейнай старонкай. Прыемна мне і радасна чытаць пра маладыя сем’і, доб-ра вядомых людзей і падзеі ў раёне.
— Ды і я газету выпісваю шмат гадоў, — уступае ў размову Людміла Смоляр з вёскі Жорнаўка. — Ды як жа інакш! Сама ж шмат гадоў адпрацавала паштальёнам, рэкамендавала што выпісаць і пачытаць людзям у тым ці іншым выданні, але ва ўсе часы перавагу аддавала раёнцы, бо тут самыя цікавыя для нас, мясцовых людзей, навіны, арыгінальныя артыкулы пра падзеі і землякоў, якія хочацца не толькі чытаць, але і перачытваць.
— А мне падабаецца ўменне мясцовых журналістаў уносіць у газету новае, не парушаючы былых традыцый, — зазначае Тамара Карасёва. — Я адразу запрыкмеціла новы дызайн і вёрстку, яны надзвычай пасуюць стылю новых рубрык і загалоўкаў. Асабліва па душы мне прыйшліся аўтарская калонка “Маю слова сказаць” і праект “Пандусы жыцця”.

Людміла Смоляр: “Галоўнае, каб больш было навін”

— А вось мне не даюць здрадзіць любімаму выданню ўнукі і дзеці, — распавядае жыхарка горада Тамара Мурашка. — Яны першымі атрымліваюць навіны ў сацыяльных сетках і анансіруюць мне. Таму чытаю раёнку дакладна па іх рэкамендацыях і вельмі радуюся, калі нашы інтарэсы супадаюць.
— А ў нашай сям’і раённую газету выпісвае ўжо не адно пакаленне сваякоў, — дадае жыхарка горада Валянціна Вішнеўская. — У нашай матулі традыцыя — атрымліваць пенсію і адразу працягваць падпіску на “Бярэзінскую панараму”.

Валянціна Вішнеўская: “Матуля чытае пра людзей і зычыць ім дабра”

Як бачым, большасць бярэзінцаў захоўвае вернасць раённай газеце. Але не ў традыцыях рэдакцыі адпачываць на лаўрах. Вось і на гэты раз мы даймалі падпісчыкаў пытаннем наконт новых тэм праектаў і публікацый, якія б зацікавілі іх.
— Я з надыходам вясны больш цікаўлюся парадамі для садаводаў і агароднікаў, — гаворыць Ніна Запрудская. – Упэўнена, знойдуць сваіх чытачоў матэрыялы аб руплівых гаспадарах сядзіб. Думаю, што бярэзінцы ахвотна падзеляцца з журналістамі сакрэтамі вырошчвання багатага ўраджаю і дызайнерскімі рашэннямі.
— Мне ж па душы прыйдуцца блокі кароткіх і лаканічных навін, — дадае Людміла Смоляр.

Мікалай Жукоўскі: “Не хачу, каб газета страціла сваю ўнікальнасць”

— А мы б нічога не змянялі, — гаварылі нашы падпісчыкі, — не жадаем, каб родная газета страціла сваю індывідуальнасць у пагоні за навацыямі. Жадаем рэдакцыі быць на адной хвалі з чытачамі і паступова развівацца, захоўваючы традыцыі. Галоўнае тут — быць смелымі, шчырымі, настойлівымі і адкрытымі, вышэй за ўсё ставячы пра-фесійныя, а не ўласныя інтарэсы, а гэта вы ўмееце рабіць цудоўна.

Мілана ТРАПЯНОК.
Фота Паўла САЛАЎЁВА.

 

Як прайшоў на Бярэзіншчыне абласны дзень падпісчыка: 3 комментария

  • 5 апреля 2020 в 15:00
    Permalink

    Добрый день! Информация уточнена, редакция приносит извинения герою материала и автору комментария! Спасибо за понимание!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 31 марта 2020 в 7:35
    Permalink

    Можно хотя бы здесь поменять имя на правильное! Такого неуважения от журналистов я не ожидал

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 30 марта 2020 в 16:45
    Permalink

    Неправильно указано имя! Не Зинаида а Людмила Смоляр! Не приятно! И тот обманули

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *