Як запальвалася галоўная ёлка раёна

З рознакаляровымі гірляндамі і сімвалам Новага года Дзяды Марозы і Снягуркі адправіліся ў аўтапрабег па Беразіно. З яго пачалася ў мінулую пятніцу традыцыйная навагодняя акцыя “Запалім ёлачку разам!” Ёй не перашкодзілі ні пандэмія, ні пранізлівы дождж са снегам. Ды і што можа адмяніць Новы год?

— Ужо шмат гадоў напярэдадні калядных свят і Новага года мы наладжваем шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурак, – расказвае дырэктар Бярэзінскага раённага цэнтра культуры Марыя Бурымская. — Яно па традыцыі дае старт усім нашым святочным мерапрыемствам, яго з нецярпеннем чакаюць дарослыя і дзеці, каб зрабіць сімвалічнае сэлфі з казачнымі персанажамі і загадаць жаданне, якое абавязкова здзейсніцца, бо гэта гарантуе цэлы атрад Дзядоў Марозаў і Снягурак. Сёлета па прычыне пандэміі мы былі вымушаны змяніць фармат упадабанага бярэзінцамі мерапрыемства і замест шэсця наладзіць марафон “касцюміраваных” аўтамабіляў. І ніколькі не прагадалі!

Святочная калона з 13 упрыгожаных машын, як і належыць, стартавала каля будынка раённай бальніцы. За рулём – не толькі Дзяды Марозы, але і Снягуркі, якія весела махалі ўсім бярэзінцам на сваім шляху і пазіравалі для камер тэлефонаў. Уперадзе ўсіх ішла машына з казачнай каронай, за ёй — аўтамабілі ў навагодніх шапках. Усе яны ўпрыгожаны рознакаляровымі гірляндамі і мішурой, некаторыя везлі на дахах скрыні з падарункамі. Ды і як абысціся без сімвала Новага года — Металічнага бычка. Ён быў як сапраўдны, нават з доўгім шэрым хвастом і ваяўнічым позіркам. Аб гэтым паклапаціліся работнікі Бярэзінскага філіяла Мінскага аблспажыўтаварыства.

А які навагодні аўтакруіз без сімвала новага года — Металічнага бычка. Ён атрымаўся амаль сапраўдным: з калматай грывай, добрай усмешкай і доўгім хвастом. Дарэчы, хвост — асаблівая дэталь у вобразе казачнага персанажа, бо дапаможа прагнаць усе няшчасці і беды, ды і напужае ворагаў. У гэта шчыра вераць работнікі Бярэзінскага філіяла Мінскага аблспажыўтаварыства

Маршрут казачнага картэжу пралягаў не толькі па цэнтральных вуліцах горада, але і зараджаў святочным настроем жыхароў аддаленых мікрараёнаў. Канчатковай кропкай аўтакруізу стала цэнтральная плошча Беразіно, дзе ўжо сабраліся жадаючыя запаліць галоўны сімвал Новага года – ялінку. Для іх на ўсю моц гудзеў калядны кірмаш, дзе можна было купіць ёлку, пакатаць дзятву на осліках, набыць унікальныя падарункі, зробленыя рукамі слаўных бярэзінскіх майстрых і паласавацца папкорнам.

І вось у рэшце рэшт казачны Астролаг велічна запрашае пары Дзядоў Марозаў і Снягурак на імправізаваную святочную сцэну. Іх не больш і не менш як 15 пар, і кожную вітаюць гучнымі апладысментамі, да кожнага з іх імкнуцца дакрануцца дзеці ў чаканні каляднага цуда. І яно адбываецца! Гэта зазыўны і энергічны флэшмоб Дзядоў Марозаў і Снягурак, на працягу якога кожны паспявае загадаць сваё жаданне. Ды і віталі ўсіх галоўны Дзед Мароз і Снягурка, якія чыталі пажаданні адыходзячаму і надыходзячаму году!

Нельга перадаць словамі радасць, калі ўпершыню бачыш, як запальваецца рознакаляровымі агеньчыкамі прыгажуня-ёлка. На вуснах дарослага ў гэты момант — нязменна ўсмешка, а на твары дзіцяці – бясконцая радасць. Ці гэта не ёсць сапраўдны калядны цуд!

Не ўявіць навагодняе свята і без запаленых мільгаючых рознакаляровых агеньчыкаў. Селёта гонар запаліць іх на галоўнай ёлцы раёна атрымалі лаўрэаты 15-га юбілейнага раённага конкурсу юных талентаў “Зорачкі надзей”. Гэта Яна Александровіч, Ксенія Галуза, Кацярына Ганчарук, Лізавета Саскавец, Соф’я Несцяровіч, Ангеліна Крыварот, Злата Ламан, Яна Еўдакіменка, Мікіта Жукоўскі, Ксенія Кулік, Карына Жукоўская, Ксенія Базылева, Ілья Барбарчык, Настасся Керына, вакальны квартэт “Надзея”, трыа “Колокольчики”, вакальная група “Соловушки”, дуэт Паліны Маразоўскай і Валерыі Шумскай, дуэт Валерыі і Маргарыты Кучынскіх, Сафія Кушнер, Аліна Грыбко, Максім Шык, Аліна Радзевіч, Мікіта Сівец, Максім Ермакоў, Марыя Жолудзева і танцавальны калектыў “Бусинки”. Яны разам з Дзядамі Марозамі і Снягуркамі пад гукі “Раз, два, тры — ёлачка гары!” запалілі галоўную ёлку раёна і наладзілі каля яе навагодні карагод.

І вось цэнтральная плошча вітае Дзядоў Марозаў і Снягурак!

Ды і на гэтым навагодняе свята не скончылася. Затым надышла чарга ўшанавання пераможцаў раённага конкурсу “Карнавальная маска”, які быў спецыяльна прымеркаваны да падзеі. Тут сярод арганізацый першыя тры месцы занялі работнікі вытворчага цэха №6 РУП “Мінск Крышталь”, РКУВП “Бярэзінская ЖКГ” і ДЛГУ “Бярэзінскі лясгас”. У індывідуальным заліку ўвайшлі ў тройку лідараў Валерыя Гапеева, Дзмітрый Гамеза і Антаніна Ладуцька. Прыз глядацкіх сімпатый дастаўся Цэнтру творчасці дзяцей і моладзі раёна за стварэнне галоўнага элемента ўбору Снежнай Каралевы. Ды і не варта забывацца, што сёлетні год мы будзем праводзіць у медыцынскай масцы, якая стала горкім сімвалам года Металічнага пацука. Аднак гэта зусім не значыць, што нельга ў медыцынскі сродак індывідуальнай аховы ўнесці кроплю крэатыву. Так вырашыла для сябе Ангеліна Чарнавец, якая рызыкнула разнастаіць дызайн звычайнай медыцынскай маскі.

Настасся Керына з Бярэзінскай гімназіі надоўга запомніць 2020 год. Яна стала лаўрэатам 15-га раённага конкурсу юных талентаў “Зорачкі надзей” і была ўзнагароджана дыпломам ІІІ ступені ў намінацыі “Вакальнае мастацтва” ва ўзроставай групе ад 14 да 17 гадоў

Але і на гэтым чарада пераднавагодніх цудаў для бярэзінцаў не скончылася. Сапраўдным чараўніком стаў старшыня грамадскага аб’яднання Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане па Бярэзінскім раёне Алег Купіч, які ўручыў дзятве салодкія пачастункі і паветраныя шарыкі. Ды і дарослыя атрымалі падарунак у выглядзе святочнага навагодняга канцэрта на свежым паветры, дзе знайшлося месца не толькі ўпадабаным хітам, але і прэм’еры ад Дзмітрыя Свірыда. Гучныя спевы вакалістаў доўга ажыўлялі горад, а Дзяды Марозы са Снягуркамі паспяшаліся ў шматдзетныя сем’і, каб падарыць кожнаму дзіцяці святочны настрой і надзею на калядны цуд!

Мілана ТРАПЯНОК.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *