«Ярмарку бяспекі» для людзей паважанага ўзросту

наладзілі супрацоўнікі Бярэзінскага РАНС у фізкультурна-аздараўленчым цэнтры.

Удзельнікі раздзяліліся на дзве каманды: у адной —  члены клуба “Сустрэча” (у стыльных майках з лагатыпам), у другой — наведвальнікі дзённага аддзялення для пажылых людзей Бярэзінскага ТЦСАН. Яны адказвалі на пытанні па супрацьпажарнай бяспецы,  спаборнічалі ў дартсе, “ратавалі” людзей на вадзе, вучыліся правільна ўстанаўліваць аўтаномны пажарны апавяшчальнік…

 

— Наша “ярмарка бяспекі” накіравана менавіта на людзей пажылога ўзросту, — зазначыла інспектар прапаганды і прафілактыкі Бярэзінскага РАНС Вольга Данэйка. — Правялі такое шматграннае мерапрыемства, каб у гульнёва-спартыўнай, забаўляльнай форме данесці асноўную інфармацыю па пажарнай бяспецы, навучыць паводзінам у  надзвычайных сітуацыях. Ды і проста, каб усе цудоўна і з карысцю правялі час і адпачылі.

Юлія БУКЕЛЬ.

Фота аўтара.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *