Юбілейную ўзнагароду атрымаў Алег Купіч

У час цырымоніі ўручэння медалёў (другі з правага боку) А. Купіч

Ён — старшыня Бярэзінскай раённай арганізацыі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане, які цесна супрацоўнічае з райкамам ГА “БРСМ”, падтрымлівае ідэі па патрыятычным выхаванні моладзі, з’яўляецца актыўным удзельнікам дабрачынных акцый.
Менавіта за ўклад Алега Купіча ў патрыятычнае выхаванне моладзі, пераемнасць традыцый ад пакалення, абараніўшага нашу зямлю ад фашыстаў, яму ўручыў узнагароду ваенны камісар Чэрвеньскага і Бярэзінскага раёнаў Дзмітрый Сініцкі.
Пачэсная цырымонія адбылася ў горадзе Чэрвені.

Мілана ТРАПЯНОК.

Фота Наталлі КАРАЛЬКЕВІЧ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *