Бярэзінскі раён наведала начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Мінскага аблвыканкама Юлія Аскерка

У чацвер, 16 cтудзеня, у Бярэзінскім раённым цэнтры культуры прайшоў Адзіны дзень інфармавання насельніцтва па тэмах: “Рынак працы ў Рэспубліцы Беларусь: занятасць і заработная плата насельніцтва” і “Аб стане і прымаемых мерах па процідзеянні карупцыі”.
Так, інфармацыйная група ў складзе начальніка галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Мінскага аблвыканкама Юліі Аскерка, намесніка старшыні Бярэзінскага райвыканкама Уладзіміра Навіцкага і начальніка аддзела арганізацыйна-кадравай работы рай-выканкама Вольгі Мельнічонак сустрэлася з работнікамі культурнай і бібліятэчнай сфер.
— Зразумела, нас усіх хвалюе, як мы будзем жыць, вырашаць пытанні з працаўладкаваннем і заробкамі так, каб апошнія нас задавальнялі, — гаварыла Юлія Аскерка.
Наогул, у ходзе выступленняў прадстаўнікі інфармацыйна- прапагандысцкай групы адзначылі, што па выніках сацыялагічнага апытання на працягу апошніх гадоў тройку самых актуальных пытанняў, што хвалююць грамадзян краіны, складаюць пытанні росту цэн, даходаў і занятасці насельніцтва. У апошні час на рынку працы краіны назіраюцца станоўчыя тэндэнцыі, якія характарызуюцца ростам попыту на працоўную сілу і зніжэннем узроўню зарэгістраванага беспрацоўя.


У ліку ключавых дзяржаўных задач застаецца і рост даходаў насельніцтва. Паводле дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь, рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва растуць. Так, у студзені-кастрычніку 2019 года яны склалі 106,3% да ўзроўню студзеня-кастрычніка 2018 года.
Стабільная эканамічная сітуацыя ў краіне дазволіла павялічыць памер мінімальнай заработнай платы, якая з’яўляецца адной з мер сацыяльнай абароны працоўных. З 1 студзеня 2019 года мінімальная заработная плата ў краіне склала 330 рублёў. Мінімальная заработная плата на пачатку 2020 года ўстаноўлена ў памеры 375 рублёў.
Напрыканцы мерапрыемства прысутныя пагаварылі аб бязмежнай творчасці і адданасці абранай прафесіі работнікаў культуры і бібліятэк, аб папулярнасці свят вёсак у раёне, пра тое, што многія з бярэзінцаў не ўпадабалі электронных кніг, а вяртаюцца ў бібліятэку да кніг друкаваных, з пахам тыпаграфскай фарбы. Таксама былі абмеркаваны магчымасці павышэння заробкаў работнікаў культурнай і бібліятэчнай сфер.
Па другой, не менш важнай тэме, “Аб стане і прымаемых мерах па процідзеянні карупцыі”, былі агучаны лічбы карупцыйных злачынстваў, адзначана, што
большую колькасць з іх складаюць хабары і злоўжыванне службовым становішчам.

Алена ГРОМАВА.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *