Юныя бярэзінцы атрымалі пашпарты грамадзян Рэспублікі Беларусь

Па традыцыі ў дзень Канстытуцыі лепшым з лепшых вучняў пашпарты ўручае старшыня райвыканкама. Не была яна парушана і сёлета. Урачыстая цырымонія ў рамках рэспубліканскай акцыі «Мы — грамадзяне Беларусі» прайшла ў актавай зале сярэдняй школы №3 горада. Пачэснымі гасцямі яе сталі старшыня райвыканкама Дзяніс Дзішук, намеснік старшыні райвыканкама Уладзіміра Навіцкі, начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Алеся Цітова, старшыня раённага грамадскага аб’яднання “Белая Русь “ Алена Жолудзева і першы сакратар Бярэзінскага раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Аўрамчык.

Для кожнага чалавека момант атрымання пашпарта з’яўляецца яркай і запамінальнай падзеяй. Таму вядучыя цёпла віталі шчасліўшчыкаў, якім выпаў гонар атрымаць на вялікай упрыгожанай сцэне, перад педагогамі, сябрамі і паважанымі гасцямі свой першы ў жыцці дакумент. У ліку іх 9 юнакоў і дзяўчат з самых розных навучальных устаноў раёна, дастойных прадстаўнікоў маладога і актыўнага пакалення Бярэзіншчыны, якія дасягнулі ўжо пэўных поспехаў у творчасці, вучобе, і ў спорце. Гэта Лізавета Шукан з Паплаўскай СШ, Паліна Ігнатовіч з Дзмітравіцкай СШ, Павел Бандзік і Віталій Карповіч з СШ №2, Настасся Каплій, Ганна Тарасевіч і Віталіна Бурая з Бярэзінскай гімназіі, Ганна Альшэўская і Паліна Сідаровіч з СШ №3. Усіх іх вядучыя па чарзе запрашалі на сцэну, а пашпарты ім асабіста ўручаў старшыня райвыканкама Дзяніс Дзішук. Разам з дакументам вучні атрымалі выданне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і падарунак ад ГА “БРСМ”.

— Уручэнне пашпартоў у ходзе ўрачыстасці — адзін з сімвалаў сучаснай Беларусі, — звярнуўся ў прывітальным слове да новых грамадзян Дзяніс Ігаравіч. — Гэта вельмі важная падзея, якая застанецца ў жыцці кожнага з вас. Цяпер вы сапраўдныя грамадзяне. Хачу, каб вы хутчэй усвядомілі ўсе свае правы і абавязкі, пасталелі і ўнеслі свой уклад у будучыню краіны. Упэўнены, што з вамі наша краіна будзе развівацца і ісці наперад яшчэ хутчэй.

Атрымаць першы ў жыцці дакумент – адказны момант. А калі яго ўручае асабіста старшыня райвыканкама 0 значнасць падзеі ўзрастае.

— Сёння асаблівы дзень у маім жыцці,. — прызнаецца Лізавета Шукан, — мне і сапраўды пашанцавала, бо на маім месцы жадал бі быць многія вучні. Таму я шчыра ўдзячна маім педагогам за тое што вылучылі мяне сярод астатніх. Аказаны давер апраўдаю, бо ўжо зараз стараюся добра вучыцца, актыўна ўдзельнічаю ў жыцці класа і школы, спрабую свае сілы ў інфарматыцы і маю вялікі інтарэс да падзей у нашай краіне і свеце.

Са словамі наказу да маладога грамадзянскага папаўнення звярнуўся і намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Навіцкі, які пажадаў ім стаць адказнымі грамадзянамі краіны, сапраўднымі патрыётамі і гаспадарамі свайго лёсу.

— Сёння перад вамі мноства самых розных магчымасцей. І гатовы аказаць вам падтрымку ў рэалізацыі творчых праектаў і грамадскіх ініцыятыў, падкрэсліў ен у сваім звароце.. — Таму будзьце актыўнымі, пазітыўнымі і рашучымі!

— Сённяшні дзень для мяне асаблівы, бо яшчэ ў галаве стаяць словы клятвы, якую мы давалі на сцэне, — прызнаецца Павел Бандзік, — цяпер я валодаю ў поўнай меры правамі і абавязкамі, рэальна нясу адказнасць за нашу сінявокую краіну. Таму так хочацца ўславіць яе і зрабіць заможнай і моцнай. У гэтым разлічваю на ўласныя сілы і маіх педагогаў з СШ №2. Яны ж выхоўваюць у нас упэўненасць ва ўласных сілах і веру ў заўтрашні дзень.

 

Закончылася ўрачыстая цырымонія патрыятычным канцэртам юных талентаў СШ №3, дзе ключавой стала песня з радкамі “Мы молодые – надежда страны”. Яны арганічна ўпісаліся ў свята і падарылі ўсім ўзнёслы патрыятычны настрой.

Мілана ТРАПЯНОК.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *