З 1 сакавіка чакайце «ліст шчасця» за адсутнасць тэхагляду

Як ужо паведамлялася, з 1 сакавіка ўступае ў сілу абноўлены Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях. Згодна з новаўвядзеннямі, так званыя “лісты шчасця” будуць прыходзіць не толькі за перавышэнне хуткасці і няправільную паркоўку, але і за праезд на чырвоны колер святлафора, рух па паласе для грамадскага транспарту, адсутнасць тэхагляду альбо страхоўкі.

Апрача гэтага, пачынаючы з сакавіка будзе падзелена адказнасць за кіраванне транспартным сродкам без пройдзенага дзяржтэхагляду і без страхоўкі ў залежнасці ад прыналежнасці транспартнага сродку. Так, калі машына належыць фізічнай асобе, то за дапушчаныя парушэнні будзе адказваць яе ўласнік, а калі юрыдычнай асобе, то — непасрэдна юрыдычная асоба.

Мілана ТРАПЯНОК.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *