Сям’я Грыгаровічаў з Беразіно — першы герой новага праекта рэдакцыі «Пандусы жыцця»

Галіна Анатольеўна з сынам Максімам і дачушкай Настассяй

Прывабная, з “жывымі” вачыма жанчына. Побач статны, прыгожы, усмешлівы мужчына. Гэта сям’я Грыгаровічаў з Беразіно – Галіна Анатольеўна і Дзмітрый Аляксандравіч Гледзячы на іх, бадзёрых, жыццярадасных, напэўна, ніхто ніколі не скажа, што ў іх цэлая “гара” складаных дамашніх пытанняў. Сын Максімка з асаблівасцямі развіцця, пастаянная будоўля новага дома, цяжкая праца, клопаты па гаспадарцы… Але яны ніколі не скардзяцца, не наракаюць на жыццё. Не просяць дапамогі. Самі імкнуцца справіцца з цяжкасцямі. Сціплыя людзі, дбайныя гаспадары і да бясконца любячыя бацькі.

Н. Грыгаровіч

Паважаныя чытачы, у «Бярэзінская панараме» стартаваў новы праект “Пандусы жыцця”, прысвечаны праблемам інвалідаў, іх сацыялізацыі. На старонках газеты мы раскажам пра сем’і, дзе выхоўваюцца дзеці-інваліды, пра саміх людзей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця: іх жыццё, радасці, праблемы, няўдачы, а таксама будзем дапамагаць ім у вырашэнні праблемных пытанняў. Калі ў вас сярод знаёмых ёсць такія мужныя сем’і, героі нашага часу ці людзі, жыццё якіх варта асобнай гісторыі, тэлефануйце, калі ласка, у рэдакцыю па нумары 55252.

Працяг чытайце ў нумары 54 газеты ад 24 ліпеня.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *