Віншаванне з нагоды Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь дасылае старшыня Мінскага аблвыканкама

Паважаныя воіны і ветэраны Узброеных Сіл, жыхары Мінскай вобласці!
Віншую вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

Сімвалізуючы непарыўную сувязь пакаленняў, пераемнасць патрыятычных традыцый, гэтае свята сведчыць аб тым, што доблесць, гераізм, адвага і мужнасць па-ранейшаму застаюцца адвечнымі каштоўнасцямі для нашага народа і дзяржавы.
У гэты дзень мы віншуем тых, хто адстаяў нашу свабоду і незалежнасць у гады Вялікай Айчыннай вайны, быў прыкладам беззапаветнага служэння Радзіме ў пасляваенны перыяд, з доблесцю і гонарам выканаў інтэрнацыянальны доўг. Мы віншуем тых, хто сёння па закліку сэрца выбраў для сябе нялёгкую і ганаровую прафесію — абараняць Радзіму.
Жадаю вам поспехаў у нялёгкай, але высакароднай справе, у воінскім і грамадзянскім жыцці, надзейнага тылу і верных сяброў. Шчасця, дабрабыту, добрага здароўя і сілы духу, мірнага неба над галавой і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні вам і вашым сем’ям.

Аляксандр ТУРЧЫН,
старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *