З надыходзячым Новым годам жыхароў Міншчыны віншуе губернатар вобласці А.Г. Турчын

Паважаныя жыхары Міншчыны!
Ад усёй душы віншую вас з надыходзячым Новым годам!

Напярэдадні гэтай яркай урачыстасці мы па добрай традыцыі выпраўляем год, які сыходзіць, які кожнаму з нас прынёс нешта добрае.

Багатым на падзеі ён выдаўся і для нашага роднага краю. Мінская вобласць працягвала ўпэўнена ісці наперад. Адкрываліся новыя вытворчасці, укараняліся сучасныя тэхналогіі, узводзіліся жылыя масівы, школы, дамы культуры, медыцынскія ўстановы, аб’екты спорту і турызму.

Вобласць павялічыла экспартны патэнцыял, пашырыўшы геаграфію паставак сваёй прадукцыі.

Захаплялі талентам нашы артысты, мастакі, майстры рамёстваў і народных промыслаў.

Гучна заявілі пра сябе школьнікі Міншчыны, стаўшы прызёрамі і пераможцамі рэспубліканскіх і міжнародных алімпіяд, сусветных першынстваў па тэхнічных відах спорту.

Высока ўзнялі сцяг краіны атлеты Мінскай вобласці, якія заваявалі дзясяткі ўзнагарод рознай вартасці на самых прэстыжных турнірах свету і Еўропы. У тым ліку ўнеслі вялікі ўклад у агульную медальную скарбонку Беларусі на Другіх Еўрапейскіх гульнях, якія праходзілі гэтым летам у Мінску.

Хачу выказаць словы глыбокай удзячнасці работнікам прамысловасці і сельскай гаспадаркі, настаўнікам і ўрачам, дзеячам навукі і культуры, будаўнікам і прадпрымальнікам, супрацоўнікам сацыяльных службаў, праваахоўных органаў, людзям усіх прафесій, дзякуючы якім Мінская вобласць займае лідзіруючыя пазіцыі ў многіх ключавых сферах дзейнасці.

Сябры! У надыходзячым годзе нас чакае нямала цяжкіх, але цікавых спраў. Каб вырашыць маштабныя задачы, якія мы перад сабой ставім, неабходна захоўваць адзінства, быць нацэленымі на вынік і верыць у свае сілы. Хай нам спадарожнічае поспех.

Хачу пажадаць, каб у Новым годзе ў вашых дамах было як мага больш весялосці і радасці. Каб ваша жыццё было напоўнена прыемнымі сюрпрызамі, незабыўнымі сустрэчамі, любоўю і паразуменнем.

Міру і шчасця вам, дарагія землякі! З Новым годам!

А.Г. Турчын,

старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *