Заўтра — Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

Паважаныя жыхары Бярэзінскага раёна!

Прыміце віншаванні з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі.
Нашы народы аб’ядноўваюць шматвяковыя сувязі кроўнай і духоўнай роднасці, агульныя выпрабаванні і перамогі. Дваццаць тры гады таму ў календары беларусаў і расіян з’явілася гэтае свята. Яно сімвалізавала пачатак новага этапу збліжэння дзвюх дзяржаў — Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, увянчанага стварэннем Саюзнай дзяржавы.
Саюзная дзяржава не толькі адыграла ролю першапраходцы ў вырашэнні вялізнага спектра задач, якія паўсталі на шляху аб’яднальнага працэсу, — яна засталася флагманам інтэграцыі, паслядоўна нарошчваючы намаганні па далейшым збліжэнні брацкіх краін. Многае ўжо зроблена, мы рэалізуем міждзяржаўныя эканамічныя і культурныя праграмы, развіваем гандаль, працуем над навуковымі і інавацыйнымі праектамі, супрацоўнічаем у ваенна-тэхнічнай сферы.
Плён інтэграцыі ўзбагачаюць і дапаўняюць намаганні дзвюх нашых краін у справе стабільнага паступальнага развіцця нацыянальных эканомік і звязанага з гэтым паляпшэння ўзроўню жыцця грамадзян.
Упэўнены, што саюзныя адносіны Беларусі і Расіі і далей будуць умацоўвацца на карысць народаў дзвюх краін, а сімвалам нашай дружбы заўсёды будзе наша агульнае свята — Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі.
Ад усёй душы жадаем моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
П.А. Атрошчанка, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *