«За бяспеку разам!»

 

Пад такой назвай з 2 да 19 красавіка ў раёне праходзіць міжведамасная рэспубліканская акцыя.

Рэйдавыя групы збіраюцца правераць домаўладанні грамадзян і раскажуць ім, як не патрапіць у спіс пагарэльцаў. У складзе груп — выратавальнікі, міліцыянеры, работнікі адукацыі, сацыяльнага абслугоўвання, энерганагляду, бальніцы, газавай гаспадаркі. Пад увагай – шматдзетныя і нядобранадзейныя сем’і, інваліды, адзінокія састарэлыя людзі і тыя, хто злоўжывае алкаголем. Менавіта ў дамах названых катэгорый грамадзян найчасцей здараюцца пажары.

Дарэчы, каб пераканацца, ці бяспечна жыць у вашым доме, можно звярнуцца ў Бярэзінскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях па адрасе г. Беразіно, вул. Паркавая, 2, ці патэлефануйце па нумары 5-54-47. Выратавальнікі правераць ваш дом і дадуць адпаведныя рэкамендацыі. Паслуга бясплатная.

Вольга ДАНЭЙКА,

інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *