За паўгадзіны да адкрыцця урн на бярэзінскім участку № 9

Напружаным і гаманлівым быў дзень выбараў для членаў выбарчай камісіі выбарчага ўчастка № 9, што размяшчаецца ў будынку Паплаўскай сярэдняй школы. Тут зарэгістраваны 481 выбаршчык з пяці вёсак. Кожнага хацелася асабіста прывітаць, выказаць знак увагі і пашаны, стварыць спрыяльныя ўмовы. Для прыбыўшых на ўчастак была арганізавана культурная праграма, ажно два канцэрты, з якімі выступілі спачатку навучэнцы ўстановы адукацыі, а затым і госці з суседніх Новін. У фае школы працавала выстава дароў прыроды і выпечкі мясцовых кулінараў, вырабы якіх мог прадэгусціраваць кожны жадаючы. Акрамя таго, адзінокапражываючым выбаршчыкам члены камісіі рабілі невялікія салодкія падарункі, каб тыя, вярнуўшыся дамоў, маглі папіць гарбаты з пачастункамі з выставы. А ў завяршэнні часу галасавання члены камісіі сабраліся для таго, каб перад адкрыццём у вызначаны час урн і пачаткам падліку галасоў яшчэ раз перагледзець спісы выбаршчыкаў.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота Алены МУРАЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *